Вы тут

Каманда студэнтаў БДУ выйшла ў фінал чэмпінату свету па праграмаванні


У яе склад увайшлі студэнты чацвёртага курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Іван Лук'янаў, Дзяніс Кім і Аляксей Рак.


Права прадстаўляць свой універсітэт у фінале студэнты заваявалі ў паўфінале, які завяршыўся 2 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Там яны заваявалі дыплом першай ступені і бронзавы медаль.

Беларусь у фінале Чэмпіянату свету па праграмаванні прадставіць таксама каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Усяго ў паўфінале спаборніцтваў прынялі ўдзел 318 універсітэцкіх каманд з адзінаццаці  краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Латвіі, Літвы, Таджыкістана і Узбекістана. Беларускія ВНУ прадстаўлялі 5 каманд з БДУ, 4 каманды БДУІР і па адной камандзе ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. Кожнай зборнай з трох чалавек падчас спаборніцтваў быў прадастаўлены адзін камп’ютар і 5 гадзін для вырашэння 13 задач на англійскай мове. Студэнтам неабходна было распрацаваць алгарытм, даказаць яго правільнасць і аптымальнасць, напісаць праграму на адной з моваў праграмавання і адправіць для праверкі ў аўтаматызаваную сістэму тэсціравання. Перамога прысуджалася камандзе, якая рашыла найбольшую колькасць задач за меншы час. Па ўмовах спаборніцтваў у фінал можа прайсці толькі адна каманда ад ВНУ. Але ў паўфінале на рахунку каманд БДУ былі яшчэ два дыплома 2-й ступені і два -- 3-й ступені. 

Фінал Чэмпіянату свету па праграмаванні пройдзе ў горадзе Порту (Партугалія) у красавіку 2019 года. Гэта найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы сярод  маладзёжнай эліты сусветнага праграмавання.

Беларускія каманды пачалі ўдзльнічаць у чэмпіянаце з 1995 года. За ўсю гісторыю ўдзелу скарбонку БДУ папоўніў адзін залаты медаль (2004 год, Чэхія), “бронза” (2008 год, Канада) і два “серабра” (2012 год, Польшча і 2013 год, Расія). Пры гэтым БДУ з'яўляецца пастаянным удзельнікам сусветнага фіналу: яго студэнты паспяхова праходзяць чвэрцьфінальныя і паўфінальныя спаборніцтвы, якія папярэднічаюць фіналу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».