Вы тут

Новы законапраект спросціць для насельніцтва нарыхтоўку дроў і галін


Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект, які спросціць для насельніцтва нарыхтоўку дроў і галін

Учора на чарговым пасяджэнні пятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання сенатары ўхвалілі змяненні і дапаўненні ў Лясны кодэкс.


У прыватнасці, прапануецца ўпарадкаваць выдзяленне ўчасткаў ляснога фонду для нарыхтоўкі драўніны на корані як фізічным, так і юрыдычным асобам пры правядзенні іншых высечак. «Зараз гэта досыць праблематычна ў сувязі з неабходнасцю ўнясення змяненняў у лесаўпарадкавальны праект, — растлумачыў журналістам першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін ШАТРАЎКА. — Пасля змянення заканадаўства гэта будзе не патрэбна, рашэнне будзе прымацца юрыдычнай асобай, каб насельніцтва магло нарыхтоўваць сабе дровы ў лесе больш проста».

Першы намеснік міністра растлумачыў, што цяпер дзеля атрымання такога дазволу дастаткова будзе звярнуцца ў лясніцтва, і пытанне вырашыцца на працягу максімум двух дзён.

Таксама прапануюцца змяненні ў сувязі з адсутнасцю ў заканадаўстве азначэння «найважнейшыя інвестыцыйныя аб'екты». Гэта важна пры ажыцяўленні арэнды ляснога фонду дрэваперапрацоўчымі арганізацыямі. Прапануецца дэлегаваць Савету Міністраў права вызначаць крытэрыі выдзялення гэтых участкаў і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, якія маюць права атрымаць іх у арэнду. Гэта таксама ўпарадкуе сітуацыю, бо апошнім часам назіраецца пэўная дыспрапорцыя ў выдзяленні такіх участкаў, заўважыў Валянцін Шатраўка.

Акрамя таго, праект закона ўзмацняе адказнасць юрыдычных асоб, якім участкі ляснога фонду даюцца ў арэнду. «Справа ў тым, што юрыдычныя асобы не ўвесь аб'ём драўніны нарыхтоўваюць на гэтых участках, — растлумачыў першы намеснік міністра. — Прапануецца ўнесці таксавы кошт драўніны на корані за ўвесь аб'ём драўніны».

Яшчэ адна норма спрашчае для насельніцтва працэдуру доступу для нарыхтоўкі галін для выкарыстання ў рамесніцкай і прадпрымальніцкай дзейнасці.

  • Закон уступіць у сілу праз тры месяцы пасля падпісання кіраўніком дзяржавы. Чакаецца, што гэта адбудзецца ў сярэдзіне сакавіка.
  • Усяго на гэтым пасяджэнні сесіі члены Савета Рэспублікі разгледзелі восем законапраектаў, у тым ліку змяненні ў законы «Аб раслінным свеце», «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці», змяненні ў некаторыя законы па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем і шэраг ратыфікацый міжнародных дакументаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Вязаць венікі стане прасцей

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.