Вы тут

«Газета дапамагла вывучыць родную мову»


— Я нарадзілася ў вёсцы, але родную мову ведала не надта добра — размаўляла на трасянцы. Аднойчы ў тралейбусе пачула, як хлопец з дзяўчынай размаўлялі чыста па-беларуску. А пасажыры вакол прыслухоўваліся да іх гаворкі і прыязна ўсміхаліся. «Якая ж прыгожая наша мова. А мы яе ігнаруем!» — уздыхнула побач жанчына. Гэта прымусіла мяне задумацца: чаму мы не карыстаемся матчынай мовай у побыце, і ўзяцца за яе вывучэнне. Пачала чытаць кнігі на беларускай мове. Знаёмыя падказалі выпісаць «Звязду». І ўжо каторы год я сябрую з вашай газетай. Мне падабаецца, што яна выдаецца на роднай мове, вучыць людзей шанаваць і берагчы роднае слова. Вельмі падабаецца рубрыка «Гаворым па-беларуску». Запамінаю незнаёмыя словы, а потым агучваю дзецям, мужу, сваякам, сябрам. Яны не заўсёды разумеюць іх сэнс. А калі тлумачу, то здзіўляюцца, як ёмка і дакладна можна ахарактарызаваць адным словам з'яву, падзею ці характар чалавека.


Падабаецца мне і «Алё, народ на провадзе». Якія ў нас жартаўлівыя, дасціпныя, з гумарам людзі! Захапляюць гісторыі, сцэны з вясковага жыцця — хоць кіно здымай!

Акрамя таго, я люблю працаваць на зямлі. Таму ў доглядзе за раслінамі вельмі дапамагае рубрыка «Сад і агарод». І наогул, чытаю матэрыялы ўсіх аўтараў. Мне здаецца, што ў рэдакцыі працуюць асаблівыя, адданыя прафесіі і нашай беларускай мове людзі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».