Вы тут

«Бярэзінская рампа» запальвае агні


Найлепшыя аматарскія тэатральныя калектывы Міншчыны сабраў XІ абласны фестываль народных тэатраў «Бярэзінская рампа», які праходзіць з 30 лістапада да 2 снежня ў Беразіне.


У фестывальнай афішы — самая вядомая камедыя выдатнага драматурга, рэфарматара італьянскага тэатра Карла Гальдоні «Карчмарка» ў пастаноўцы тэатра Бярэзінскага РДК. Легендарную «Матроскую цішыню» Аляксандра Галіча пакажа народны тэатр Палаца культуры «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» з Жодзіна. Тэатр імя Урсулы Радзівіл з Нясвіжа прапануе гледачам сваю версію п'есы Аляксея Дударава «Чорная Панна Нясвіжа» ў драме «Бог ёсць любоў». Булгакаўская «Зойчына кватэра» будзе выканана тэатрам з Вілейкі. Драма «Клаўдзій» Яўгена Балакіна — яшчэ адна версія ўзыходжання на трон імператара Рымскай дзяржавы, якую прадставіць барысаўскі драматычны тэатр «Відарыс» .

Тэатр «Адлюстраванне» з Маладзечна выстаўляе на конкурс камедыю Валянціна Краснагорава «Спатканне па серадах або сцэны з сямейнага жыцця». Аўтарскі праект рэжысёра Дзмітрыя Шуманіна — сюррэалістычную камедыю «Міма дажджоў» прадстаўляе слуцкі тэатр «Папараць-кветка».

У заключэнне ўдзельнікі і госці «Бярэзінскай рампы» змогуць паглядзець спектакль народнага маладзёжнага тэатра «Штурх» Палаца культуры «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», які запрошаны на фестываль у якасці госця.

Ацэньваць майстэрства выканаўцаў будзе кампетэнтнае журы на чале з заслужаным артыстам Беларусі, дэканам факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесарам Уладзімірам Мішчанчуком.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».