Вы тут

Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» стаў дыпламантам


Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» стаў дыпламантам першага Міжнароднага конкурсу-фестывалю ансамбляў «Нацыянальная калекцыя» ў Санкт-Пецярбургу.


Адзіны жаночы калектыў у конкурсе з унікальным складам інструментаў уразіў міжнароднае журы паўнатой гучання і арыгінальнымі аранжыроўкамі. Пра гэта карэспандэнту «Звязды» паведамілі ў Віцебскай абласной філармоніі.

Усяго арганізатарам фестывалю даслалі 42 відэазаяўкі, з якіх для ўдзелу ў другім туры было адабрана 27 ансамбляў з Расіі, Арменіі, Беларусі, Літвы, Манголіі ды іншых краін. У трэцім жа, што адбыўся на вядучай канцэртнай пляцоўцы горада, — у Дзяржаўнай акадэмічнай капэле, удзел узялі толькі дванаццаць канкурсантаў.

Як адзначылі члены міжнароднага журы, многія сучасныя калектывы працуюць у жанры эстрады, але, спрабуючы быць арыгінальнымі, губляюць індывідуальнасць. Актэт балалаек «Віцебскія віртуозы» пры ўсім сваім наватарстве здолеў не забыць свае вытокі і за гэта быў узнагароджаны дыпломам «За захаванне традыцый».

Варта адзначыць, што сёлета актэту споўнілася 45 гадоў. Лаўрэаты шматлікіх конкурсаў і фестываляў нястомна папаўняюць свой рэпертуар арыгінальнай музыкай, напісанай спецыяльна для балалайкі. Гэта музыка розных стыляў і кірункаў: п'есы камернага жанру, джазавыя кампазіцыі, народныя апрацоўкі і арыгінальныя п'есы для балалайкі.

Калектыў, які вылучаецца ўласнай манерай і стылем выканання, часта называюць «культурнай жамчужынай Віцебска». Яго руплівая праца і высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі сталі гарантам поспеху ў чарговым конкурсе.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Жанчыны з балалайкамі — дыпламанты

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.