Вы тут

Будучых выхавацеляў будуць навучаць у БДПУ асновам робататэхнікі


Асновы візуальнага праграмавання і адукацыйнай робататэхнікі цяпер будуць вывучаюць не толькі на фізіка-матэматычным факультэце БДПУ. Адпаведны курс сталі праходзіць і студэнты факультэтаў пачатковай і дашкольнай адукацыі.


Заняткі праводзяцца на базе камп’ютарнай лабараторыі кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі фізіка-матэматычнага факультэта і Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра адукацыйнай робататэхнікі БДПУ.

Студэнты атрымаюць не толькі тэарэтычныя веды. Яны навучацца ствараць анімацыйныя ролікі дыдактычнага прызначэння з дапамогай візуальнай мовы праграмавання Scratch, канструяваць адукацыйных робатаў на аснове праграмуемага канструктара Lego WeDo і інш.

Як патлумачыла загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі Ганна КЛІМОВІЧ, вывучэнне асноў візуальнага праграмавання і адукацыйнай робататэхнікі дапаможа будучым настаўнікам эфектыўна вырашаць прафесійныя задачы, звязаныя з развіццём у дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту лагічнага і алгарытмічнага мыслення, творчых, інжынерных і матэматычных здольнасцяў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.