Вы тут

Навагодняя падборка кніг ад Выдавецкага дома «Звязда»


Ці думалі вы пра тое, якія падарункі будзеце рабіць на святы сваім родным і блізкім? Асабліва калі яны яшчэ маленькія, вераць у Дзеда Мароза і чароўную палачку? Раім вам падарыць ім казку. Нашы святочныя кніжныя навінкі вам у дапамогу!


«Новогодние приключения мышонка Пипа». Эсміра Ісмаілава

Гэта кніга – працяг аповесці “Удивительные приключения мышонка Пипа”, якая вельмі палюбілася дзецям. Піп – надзіва добрая і цямлівыя істота. Вось ужо некалькі месяцаў ён жыве ў вялікім доме ў самым цэнтры зялёнага саду. Мышаня акаляюць любоўю дзяўчынка Вара і яе брат Нікі, а таксама іх нянечка Марфа Пятроўна. Ды і мама з татам з вялікай пяшчотай ставяцца да Піпа і ва ўсім яму давяраюць. Жыццё ідзе сваім парадкам: хтосьці ходзіць на працу, хтосьці гаспадарыць у доме, хтосьці па-ранейшаму сваволіць... Усё ціха, мірна і спакойна. Але нават у добрых сем’ях часам адбываюцца дзіўныя рэчы...

Гэта гісторыя адбылася напярэдадні самай цудоўнай пары – Каляд і Новага года. Пах зімовага свята, яловых лапак і мандарынаў злятае з кожнай старонкі кнігі, пераносячы чытачоў у чароўную краіну ўтульнай зімовай казкі.

«Секундочка». Міхаіл Дзеравянка

“Секундочка” – новая казка Міхаіла Дзеравянкі пра Мішутку і яго сяброў, у якой дзяцей чакаюць не толькі незвычайныя прыгоды, але і развіваючыя заданні.

Аднойчы Мішутка, Тыгра, Чап і Вясёлы Паштальён сабраліся за святочным сталом. Куранты адлічвалі апошнія секунды адыходзячага года: раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць, дзесяць, адзінаццаць, двана... І раптам нешта здарылася: ад Часу адкалолася адна маленькая гарэзлівая паўночная секундачка, якая вельмі не хацела сыходзіць у мінулае. Усе гадзіннікі ў свеце спыніліся, а новы год так і не надышоў. І хоць звераняты хутка пасябравалі са сваёй жыццярадаснай госцяй і навучыліся ў яе сапраўднай весялосці, але ці захочуць яны назаўжды застацца ў старым годзе? Што лепш – больш ніколі не працаваць, не хварэць, не старэць, ды і наогул жыць вечна, альбо мець магчымасць проста бачыць сонца? Што ж выберуць Мішутка і яго сябры? А што б выбралі вы?

«Сказки ёлочных игрушек». Іна Зарэцкая

Шмат чароўных казак могуць распавесці елачныя цацкі. Зазірніце ў іх, прыслухайцеся... Вось гэта цацка – вялікая, серабрыстая – ведае пра тое, адкуль у зімы з’явілася футра доўгае, усё са снегу вытканае. А на гэтай яловай лапцы снегіры з грудкамі пунсовымі прымасціліся, сваю гісторыю падрыхтавалі. Пра тое, як лёталі на поўнач халодную па сняжынкі іскрыстыя, каб жыхары лясныя без свята не засталіся. А вось тут – цацка ў форме шышкі яловай. Ведае яна, з-за чаго звераняты турбаваліся, што Дзед Мароз заблудзіцца і дарогу да іх не знойдзе. Ведае – і нам раскажа.

Вось такія казкі – кранальныя, добрыя, душэўныя – хаваюцца ў елачных цацках і ў гэтай кніжцы.

«Снегавік і вясна». Генадзь Аўласенка

Зімой на ўзлеску вясковыя дзеці вылепілі Снегавіка. Яго нос-морквачка – салодзенькі, смачненькі –  прывабіў зайчанят Вушасціка і Таўстуна. А самі зайчаняты вельмі спадабаліся хітрай Лісіцы... З гэтага і пачынаюцца прыгоды герояў у казачным лесе. Па-першае, Снегавік чамусьці прыняў Лісіцу за Спадарыню Вясну. Па-другое, ён вельмі баіцца гэтай самай Вясны, дакладней, баіцца, што яна яго ў ваду ператворыць. Якую ж выгаду можа займець з таго сама Лісіца? Хіба толькі загадае Снегавіку дапамагчы ёй злавіць зайчанятак... Але не хвалюйцеся, усё абавязкова скончыцца добра.

Алена КАРПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».