Вы тут

Новы корпус МРТ адкрыўся ў складзе магілёўскай бальніцы


У Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі адбылося ўрачыстае адкрыццё новага корпуса магнітна-рэзананснай тамаграфіі.


У трохпавярховай прыбудове да лячэбна-дыягнастычнага корпуса бальніцы, дзе ўстаноўлены сучасны апарат МРТ, размясціліся таксама адміністрацыя, бухгалтэрыя і іншыя службы. На будаўніцтва аб'екта было выдаткавана каля 2 мільёнаў рублёў. Набыццё 18-тоннага тамографа абышлося Міністэрству аховы здароўя ў 540 тысяч еўра. Гэты апарат больш дасканалы і дазваляе з найбольшай дакладнасцю вызначыць захворванні на ранніх стадыях іх развіцця.

— Магнітна-рэзанансная і камп'ютарная тамаграфія — гэта тое, на што робіцца стаўка ў дыягностыцы дзеля своечасовага аказання медыцынскай дапамогі. У краіне прыняты курс на сціранне межаў паміж рэгіянальнымі, міжабласнымі, міжраённымі медустановамі і стварэнне рэгіянальных медыцынскіх цэнтраў. Чалавек павінен атрымаць дапамогу па месцы свайго жыхарства, — падкрэсліў у сваёй прамове падчас адкрыцця міністр аховы здароўя Валерый МАЛАШКА.

Губернатар вобласці Уладзімір ДАМАНЕЎСКі адзначыў, што ў краіне шмат чаго робіцца для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. Летась у Магілёве былі ўведзены ў строй хірургічны корпус і цыталагічная лабараторыя ў абласным анкадыспансеры, а таксама лабараторыя даследаванняў харчовых прадуктаў на базе абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Адкрыццё новага корпуса гарадской бальніцы таксама не канчатковы этап у рэканструкцыі ўстановы. На чарзе — завяршэнне капітальнага рамонту радзільнага дома, мадэрнізацыя іншых карпусоў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Да­ступ­ная ме­ды­цы­на

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».