Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні варта пусціць у ход усю вашу дыпламатычнасць, каб пазбегнуць сур'ёзнай сваркі з начальствам або са старэйшымі сваякамі. Не бярыцеся за выкананне звышзадач, гэтым вы можаце падарваць здароўе і сапсаваць адносіны са сваёй палавінай. Не да месца кінутая фраза пагражае паслужыць прычынай непаразумення ў сям'і ў выхадныя.

ЦЯЛЕЦ. Пажадана дакладна спланаваць справы на гэтым тыдні, у адваротным выпадку ён будзе некалькі хаатычным. Не варта загадзя перажываць з нагоды перамен, якія чакаюцца на рабоце. Будзьце ўважлівыя і клапатлівыя ў адносінах да каханага чалавека, бо яму не хапае вашага душэўнага цяпла. Пачынаючы з серады ёсць верагоднасць паступлення каштоўнай для вас інфармацыі з зусім нечаканай крыніцы.

БЛІЗНЯТЫ. Развіццё падзей будзе шмат у чым залежаць ад вашага погляду на праблему, не дазваляйце сабе песімізм. Зрэшты, для яго не будзе асаблівай падставы. Зоркі абяцаюць бурны раман або прыбытак у сям'і. Вашы ідэі прынясуць патрэбны вынік і прыбытак. У другой палове тыдня з'явіцца магчымасць для самарэалізацыі ў творчасці і дадатковага заробку. Вы цяпер здольныя зрынуць горы, паказаць сябе ва ўсім бляску.

РАК. Падобна на тое, што надыходзіць час сур'ёзнай праверкі вашых дыпламатычных якасцяў. На гэтым тыдні ўсё залежыць ад таго, як хутка ператворыце сапернікаў у саюзнікаў. У панядзелак настойлівая ветлівасць або ветлівая настойлівасць стане залогам поспеху. У аўторак і ў сераду трэба будзе шмат кантактаваць з партнёрамі па рабоце і бізнесу для вызначэння перспектыў на найбліжэйшую будучыню. У пятніцу адчуеце неабходнасць у падтрымцы, але не варта паказваць сваю слабасць усім і кожнаму. Давярайце толькі блізкім людзям.

ЛЕЎ. Непажадана паўтараць свае памылкі толькі таму, што вам зручней хадзіць па пратаптанай сцежцы. Не варта марнаваць час на будаўніцтва паветраных замкаў. Значна больш карысна будзе паклапаціцца пра зямное. Прычым можна выкарыстоўваць самыя разнастайныя метады, у тым ліку і інтрыгі, галоўнае — увага да дробязяў і ўменне аналізаваць. У другой палове тыдня вам могуць даручыць складаную і адказную работу, і вы з ёй справіцеся.

ДЗЕВА. Напружаная работа ў пачатку тыдня можа аслабіць вашы сілы, але фінансавыя перспектывы стануць больш зразумелымі і прыемнымі, што акупіць усе нягоды. У чацвер варта знізіць напал і знайсці час для адпачынку. У пятніцу скрытыя праблемы, якія хвалявалі, стануць відавочнымі, і вы зможаце прыняць своечасовыя меры па іх вырашэнні. У суботу самы час зрабіць тое, што вы даўно сабе абяцалі, але раней не маглі дазволіць. У нядзелю парадуе каханы чалавек.

ШАЛІ. Прыйшоў час радавацца жыццю і ўмела выкарыстоўваць існуючыя магчымасці. Тыдзень спрыяльны для змен, пачаць можна са свайго іміджу, працягнуць стылем зносін, а там атрымаецца і новую работу знайсці. Усё пераменіцца выключна да лепшага. Аўторак — удалы дзень для размоў і перамоў. Выхадныя дні — выдатны час для зносін з раднёй і дзецьмі, удасца абысціся без канфліктаў.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні можаце здзейсніць прарыў да новых вышынь. Дапамога сяброў або знаёмых станецца вельмі важнай. Засяродзьцеся на рабоце, яна прынясе задавальненне і прыбытак. У панядзелак можа зацікавіць новая карысная інфармацыя, у сераду без цяжкасцяў зможаце атрымаць адабрэнне начальства. Магчыма новая выгадная прапанова ў працоўнай або асабістай сферы, якую варта прыняць.

СТРАЛЕЦ. У першай палове тыдня верагодныя разнастайныя кантакты: сустрэчы, паездкі па справах і іншыя клопаты. Захочацца скінуць з сябе цяжар абавязкаў, раптам надакучыць вучыцца або працаваць. На шчасце, да канца тыдня гэты настрой знікне без следу. За вас вашы справы ніхто не зробіць. У чацвер станеце шчаслівым уладальнікам дару пераканання, лёгка дасягаючы жаданага выніку. Выхадныя могуць падарыць спрыяльную магчымасць для змены абстаноўкі.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будуць своечасовымі разважанні пра сэнс жыцця і пра сваё месца ў гэтым свеце. Аднак усё ж не забывайцеся пра надзённае, найбліжэйшыя мэты. Давядзецца разбірацца са старымі праблемамі і па-іншаму будаваць адносіны з навакольнымі людзьмі. Самы час змяніць рамантычныя прыхільнасці і пазбавіцца ад адносін, калі вам з партнёрам некамфортна.

ВАДАЛІЎ. Варта звярнуць увагу на знакі, якія вам пасылае лёс. А вось папярэджвае ён вас аб небяспецы або звяртае ўвагу на ўдалы збег абставін — зможаце разгадаць толькі вы самі. У панядзелак не грэбуйце дробнымі даручэннямі: хто ведае, можа быць, менавіта так вы дасягнеце поспеху. У чацвер і пятніцу пажадана ўстрымацца ад авантур і збліжэння з незнаёмцамі.

РЫБЫ. Работа можа запатрабаваць занадта шмат намаганняў, таму лепш адразу вырашыць для сябе, з якім яе аб'ёмам вы можаце рэальна справіцца. І ні ў якім разе не згаджацца на павелічэнне гэтага ліміту. Не марнуйце час на дробныя задачы і пустыя размовы, засяродзьцеся на галоўным. Не шкадуйце часу і сіл на праверку надзейнасці новых партнёраў, толькі тады ёсць сэнс пачынаць сумесныя праекты. У вачах начальства варта быць як мага больш непрыкметным і сціплым.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.