Вы тут

Такі лямант, што сам не свой


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


Ці ведалі вы, што:

  • га́ньба — становішча, якое выклікае асуджэнне;
  • ва́пна — рэчыва белага колеру (известь);
  • бярэ́мя — ахапак дроў ці саломы;
  • ля́мант — моцны працяглы плач;
  • кужаль — валакно ачэсанага лёну;
  • атру́та — ядавітае рэчыва;
  • дзірка ад абаранка — зусім нічога. (беларусы яшчэ скажуць: ні шыша, ні сінь-пораху; рускія: дырка от бублика, шиш с маслом);
  • як сам не свой — моцна расхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы, адчаю (беларускія сінонімы: як цень, як у ваду апушчаны; рускія адпаведнікі: не в себе, сам не свой).

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».