Вы тут

Дарожная карта супрацоўніцтва з Узбекістанам пачала рэалізоўвацца


На сустрэчы з паслом Узбекістана Насірджанам Юсупавым Прэзідэнт Беларусі  ў першую чаргу адзначыў ролю свайго ўзбекскага калегі ў нарошчванні супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.


Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна Беларусь і Узбекістан зацвердзілі "дарожную карту" ўзаемадзеяння. "Перадайце Шаўкату Мірамонавічу  (Мірзіёеву, Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан –  Аўт.), што я строга буду кантраляваць выканне гэтага плану і мы прыхільныя поўнай рэалізацыі гэтага плану", – запэўніў кіраўнік дзяржавы.  

Паводле яго слоў, самы галоўны вынік, што дзяржавы нагналі то адставанне ў супрацоўніцтве, якое назапасілася за папярэднія гады. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта ў асноўным заслуга прэзідэнта Узбекістана. "Я многіх бачыў прэзідэнтаў — ніхто з нас так актыўна, так хутка не вырашаў тыя праблемы, якія наспелі. Ён (Шаўкат Мірзіёеў) проста малайчына. Я гэта кажу шчыра", — падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі таксама адзначыў, што краінам у гэты перыяд удалося ліквідаваць запазычанасць у развіцці супрацоўніцтва, якая склалася за папярэднія паўтара-два дзясяткі гадоў.

Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Узбекістана наведаць нашу краіну ў зручны для яго час. "Мы яго будзем сустракаць як нашага  не проста сябра, гэта наш брат, чалавек, які вельмі любіць Беларусь. Гэта мяне заўсёды падкупляе, і ён сапраўды шчыра адносіцца да Беларусі, бо  добра ведае нашу краіну. Мы для вас будзем заўсёды надзейным партнёрам і  закрытых тэм для супрацоўніцтва няма. Многае ўжо распачата, і многае яшчэ зробім," – запэўніў Прэзідэнт.

Пасол Узбекістана падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за настолькі высокую ацэнку і шчырыя словы. "Гэта вялікі гонар сёння быць прынятым Вамі, – сказаў ён. – гэта павага да маёй краіны, да майго прэзідэнта. Я як пасол лічу сваёй асноўнай задачай прыкласці ўсе намаганні для таго, каб паспяхова выконваць усе тыя пытанні, якія былі паднятыя на нашай сустрэчы ў верасні ў Ташкенце. Дарожная карта, якая была распрацавана ў адпаведнасці з вашымі ўказаннямі, ужо пачала рэалізоўвацца".

***

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насірджан Юсупаў абазначыў журналістам некалькі пытанняў, якія былі абмеркаваныя падчас гутаркі з беларускім лідарам.

"Нядаўна, у верасні, адбыўся вельмі важны візіт Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ва Узбекістан. Вельмі прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ўдзельнічала на перагаворах ва Узбексітане. На падставе гэтых сустрэч была распрацавана дарожная карта на 2019 – 2020 гады і ў асноўным у нас ішла размова пра тое, як рэалізуецца гэтая дарожная карта, — паведаміў ён. — Хоць прайшло не шмат часу, але Аляксандр Рыгоравіч лічыць, што мы павінны надаць імпульс вырашэнню ўсіх тых задач і пытанняў, якія былі абгавораны тады на сустрэчы. Узбекскі бок да гэтых пытанняў падыходзіць дакладна гэтак жа".

Пасол Узбекістана заўважыў, што ўжо маюцца пэўныя  вынікі ранейшых двухбаковых сустрэч. Значна вырас тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам, у параўнінні з мінулым годам у два з паловай разы павялічылася колькасць узбекскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі. "У цэлым гэта вельмі перспектыўны кірунак і гэта тэндэнцыя будзе, канешне, захаваная ў наступныя гады", – упэўнены дыпламат.

Кіраўнік узбекскай місіі адзначыў вельмі сяброўскую і  шчырую абстаноўку, у якой праходзіла гутарка з беларускім Прэзідэнтам. "Я вельмі ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу, што ён у сваім вельмі шчыльным графіку выбраў час, сустрэўся са мной. Адпаведна вынікі гэтай гутаркі я давяду да свайго кіраўніцтва", – сказаў ён.

На пытанне журналістаў, калі можна чакаць узбекскага лідара ў Беларусі, спадар пасол адказаў: "У студзені  будзе вызначаны графік нашага прэзідэнта. На наступны год сустрэча адбудзецца і гэта будзе першы афіцыйны візіт кіраўніка нашай дзяржавы ў Беларусь. Мы зараз да гэтага вельмі дасканала рыхтуемся, беларускі бок таксама".

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».