Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з Паслом Узбекістана


Сёння ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насірджана Юсупава.


Нагадаем, што Насірджан Юсупаў – першы кіраўнік пасольства Узбекістана ў Мінску, якое адкрылася сёлета ў сакавіку. Раней пасаду пасла Узбекістана ў Беларусі сумяшчаў кіраўнік дыпламатычнай місіі гэтай краіны ў Маскве.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам былі ўстаноўлены ў студзені 1993 года, беларускае пасольства працуе ў Ташкенце з 1994 года.

Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам носіць канструктыўны характар.

У верасні 2018 года адбыўся афіцыйны візіт у Ташкент Прэзідэнта Беларусі, па выніках якога дасягнуты шэраг канкрэтных дамоўленасцяў па пашырэнні ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах, падпісана 17 двухбаковых пагадненняў і дакументаў, прэм'ер-міністрамі дзвюх краін зацверджаны План мерапрыемстваў ("Дарожная карта") па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам.

У чэрвені 2018 года ўпершыню Беларусь наведала ўзбекская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса (верхняй палаты) Нігмацілам Юлдашавым.

Сумесная Міжурадавая камісія па двухбаковым супрацоўніцтве паміж  Беларуссю і Узбекістанам функцыянуе з 2007 года.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін уключае больш за 60 міждзяржаўных і міжведамасных пагадненняў.

У 2017 годзе таваразварот склаў 131 мільён долараў (5% рост да ўзроўню 2016 года), сальда станоўчае ў памеры 61 мільён долараў.

Сёлета за дзевяць месяцаў аб'ём ўзаемнага гандлю павялічыўся амаль на 50% да ўзроўню адпаведанага перыяду мінулага года, пры гэтым экспарт вырас больш, чым на 50%.

Мы прадаём ва Узбекістан пераважна спецыфічныя тавары, а таксама трактары і сядзельныя цягачы, часткі і прыналежнасці для аўтамабіляў і трактароў, шасі з рухавікамі для аўтамабіляў, пліты ДСП, цукар. Купляем баваўняную пражу, сухафрукты, арэхі, вінаград, легкавыя аўтамабілі, палімеры эцілена.

Ва Узбекістане зарэгістраваны 24 арганізацыі, засанваныя беларускімі кампаніямі або грамадзянамі, у тым ліку дзве тавараправодныя сеткі па продажу прадукцыі Амкадор і МАЗ.

Летась на тэрыторыі Узбекістана створаны дзве зборачныя вытворчасці  беларускай тэхнікі з удзелам беларускіх кампаній Амкадор і Бабруйскаграмаш.

У Беларусі ўзбекскімі кампаніямі і грамадзянамі створаны 47 арганізацый.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?