Вы тут

Падведзены вынікі конкурсу «Мы сваёй Беларуссю ганарымся»


Падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы адкрытага конкурсу фотаздымкаў і відэаролікаў «Мы сваёй Беларуссю ганарымся», які быў прымеркаваны да Года малой радзімы. Амаль з чатырохсот творчых праектаў, дасланых на конкурс, журы трэба было адабраць найлепшыя. І вось у аўторак у зале Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці адбылося ўрачыстае віншаванне пераможцаў. Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька адзначыў, што колькасць дасланых работ і геаграфія ўдзельнікаў яскрава сведчаць аб тым, што мерапрыемства зацікавіла шырокія колы насельніцтва.


— Нам было вельмі цікава ўбачыць, як па-рознаму людзі ўспрымаюць паняцце — малая радзіма. Праз свае работы кожны творца паказаў сябе як паўнавартасную творчую асобу і выказаў сваю любоў да Айчыны.

У намінацыі «Фотаздымак» перамог Міхаіл Капычка з фотаработай «Каханне», другое месца ў Ганны Хатылёвай — «Зямля бацькоў — мая зямля», трэцяе — у Валерыя Казуба з работай «Восень на Цнянскім вадасховішчы».

У намінацыі «Відэаролік» месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца ў Леаніда Хвашчынскага з работай «Заслаўе tіmе lарsе», другое — у Аляксандра Гавейкі і яго відэароліка «Сны аб малой радзіме». Найлепшым жа, хто праз відэа змог перадаць сваю любоў да Беларусі, на дзіва стаў не беларус, а італьянец. Франка Навяцента Буціглеры і яго творчы праект «Bеlаrus, Lаnd оf Lеgеnds» атрымаў найвышэйшую пахвалу журы і першае месца.

Аднак на гэтым узнагароды не скончыліся. Члены журы і партнёры праекта таксама адзначылі спецыяльнымі прызамі асобных удзельнікаў конкурсу, чые работы выклікалі найбольшую цікавасць.

Адзін з пераможцаў конкурсу Леанід Хвашчынскі падзякаваў арганізатарам за магчымасць рэалізаваць творчы патэнцыял. Ён выказаў надзею на тое, што такія мерапрыемствы стануць праводзіцца часцей, бо гэта ўносіць вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры.

Андрэй САЗОНАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.