Вы тут

Якія сем'і могуць разлічваць на паслугу няні?


У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны нам паведамілі, што такая паслуга аказваецца сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова (двойню, трайнят) ва ўзросце да 3 гадоў, дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў — у межах 20 гадзін у тыдзень (трайнят — да 40 гадзін).


Паслуга аказваецца бясплатна:

  • сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова;
  • няпоўным сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 4 гадоў, і поўным сем'ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей-інвалідаў, адзін з якіх ва ўзросце да 4 гадоў.
  • На платнай аснове (па сацыяльна нізкіх тарыфах) паслуга аказваецца поўным сем'ям, якія выхоўваюць адно дзіця-інваліда, — да дасягнення ім узросту 4 гадоў і сем'ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў.

Пры гэтым катэгорыі сем'яў, якія маюць права на паслугу няні, паслядоўна расшыраюцца. Так, з гэтага года права на паслугу няні атрымалі сем'і, у якіх абодва бацькі — маці (мачаха), бацька (айчым) — альбо адзін з бацькоў у няпоўнай сям'і з'яўляюцца інвалідамі І або ІІ групы.

Нагадаем, што аказанне сацыяльных паслуг ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе пры звароце ў ТЦСАН па месцы жыхарства. Інфармацыя пра адрасы і тэлефоны цэнтраў размешчана на сайтах цэнтраў, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Дарэчы, у першым паўгоддзі 2018 года паслугамі няні скарысталіся 1957 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, у тым ліку 1703 сям'і, якія выхоўваюць двойню да 3 гадоў, 46 сем'яў, якія выхоўваюць трайнят да 3 гадоў, і 208 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.