Вы тут

Ці выплацяць дапамогу на дзіця, калі ўсынавіцель змяніў дату нараджэння?


Ці мае права на дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці ўсынавіцель, калі на падставе рашэння суда аб усынаўленні зменена дата нараджэння дзіцяці і яго ўзрост стаў менш за 6 месяцаў? На момант усынаўлення дзіцяці было 11 месяцаў (дата нараджэння — 11.10.2017), але рашэннем суда яго дата нараджэння была змененая, і дзіця стала маладзейшым (новая дата нараджэння — 15.07.2018). Рашэнне суда аб усынаўленні ўступіла ў сілу з 25.09.2018.

(Ірына, г. Гомель).


Адказвае кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Коваль:

— Права на аднаразовую дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці маюць асобы, якія ўсынавілі (удачарылі) дзіця ва ўзросце да 6 месяцаў (арт. 11 закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей»).

Памер дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці вызначаецца на дату нараджэння ўсыноўленага дзіцяці.

Пры вызначэнні права на дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці і памеру гэтай дапамогі разглядаецца дата нараджэння дзіцяці, якая змешчана ў пасведчанні аб яго нараджэнні, гэта значыць 15.07.2018. Паколькі дзіця 15.07.2018 года нараджэння, і ўсыноўленае 25.09.2018 (ва ўзросце да 6 месяцаў), права на дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці ваша сям'я мае.

Звярнуцца па прызначэнне дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці неабходна на працягу 6 месяцаў з дня ўступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні дзіцяці — у вашым выпадку не пазней за 25.03.2019 года.

Дакументамі, на падставе якіх вам будзе прызначана ўказаная дапамога, з'яўляюцца пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні). Пры гэтым усынавіцель (удачарыцель) замест поўнай копіі рашэння суда можа прадставіць частковую выпіску з гэтага рашэння без указання звестак аб мінулым дзіцяці.

Дадаткова варта адзначыць, што з дня ўступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні дзіцяці (з 25.09.2018) ваша сям'я мае права і на прызначэнне дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.