Вы тут

Вясёлы скірмантаўскі «кот»


У вёсцы Скірмантава Дзяржынскага раёна ў жывым бытаванні захавалася ўнікальнае ігрышча, якое праводзілі вечарам перад піліпаўскім пастом. У яго своеасаблівая назва — «пячы ката». «Кот», якога выпякаюць з цеста (вушы ў яго з сала, а вусы — з макароны), з'яўляецца галоўнай «фішкай» дасціпных пасядзелак. Работнікі Дома культуры гэтай вёскі ўжо чацвёрты год наладжваюць «адкрыты» паказ вясёлага абраду для ўсіх ахвотных. «Кот», як і раней, збірае аднавяскоўцаў, суседзяў і сяброў. Адзін з тых вясковых ініцыятараў, якія ўзялі абрад пад сваю апеку як аб'ект культурна-гістарычнай каштоўнасці, — мастацкі кіраўнік гэтай установы Сяргей Янкоўскі (на гэтым здымку).

— Нашы звычаі, абрады і народныя традыцыі мацуюць не толькі нас, але і нашу малую радзіму, — кажа «гаспадар» ігрышча спадар Сяргей.


Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?