Вы тут

Памяць ахвяр вайны ўшанавалі ў Слаўгарадскім раёне


Гэтыя словы радасці ад таго, што ўсё скончылася і не трэба болей хавацца ад нямецкіх аўтаматаў, гучалі на вуліцах вызваленага тады яшчэ Прапойска, а неўзабаве — Слаўгарада, 75 гадоў таму. Гэтай хвіліны жыхары горада чакалі доўгія два гады, чатыры месяцы і дзевяць дзён. Цана вызвалення — больш за 10 тысяч воінаў і партызан, загінулых пры вызваленні раёна, амаль палова разбураных вёсак, 661 забіты мірны жыхар.


Памяць ахвяр вайны была ўшанавана падчас трохдзённага святкавання юбілейнай даты з дня Вялікай Перамогі. Да месцаў баявой славы ўскладзены жывыя кветкі і вянкі. Адбылося ўрачыстае перапахаванне трох байцоў, рэшткі якіх былі знойдзены восенню ў раёне вёскі Малая Зімніца. А каля вёскі Рабавічы, там, дзе праходзіць аўтатраса Магілёў — Слаўгарад, былі адкрыты мемарыяльны помнік і алея падзей 1943 года, прысвечаныя памяці воінаў і мірных жыхароў.

Удзел у святочных мерапрыемствах прынялі і расійскія госці — кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Сяргей Пятроў і дэлегацыя адміністрацыі Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. На працягу трох дзён у горадзе і раёне праходзілі выстаўкі, вечары-рэквіемы, інфармацыйныя гадзіны, паказы кінастужак на ваенную тэматыку.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Горад цяпер наш

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.