Вы тут

У аварыі пад Кобрынам пацярпелі пяцёра


У вячэрнім тумане на трасе М10 недалёка ад Кобрына здарылася лабавое сутыкненне.


57-гадовы жыхар Драгічынскага раёна на «Фольксвагене» вырашыў здзейсніць абгон папутнага аўтамабіля. Але ў вячэрнім тумане не разгледзеў сустрэчнай машыны і ўрэзаўся ў «Форд» на сустрэчнай паласе. За рулём апошняга сядзела 34-гадовая брастаўчанка. У машыне таксама былі яе сястра, муж і двое дзяцей, дзяўчынка 14-ці гадоў і 7-гадовы хлопчык. Усе пяцёра атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу. Мяркуемы віноўнік аварыі не пацярпеў. А супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі бясконца папярэджваюць, што ва ўмовах туману трэба зніжаць хуткасць і лепш адмаўляцца ад абгонаў.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.