Вы тут

Саўмін зацвердзіў парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сайтаў


Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання. Адпаведная пастанова №850 прынята 23 лістапада 2018 года, паведамляе БЕЛТА.


Палажэннем вызначаецца парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання карыстальнікаў, якія размяшчаюць на сайце інфармацыйныя паведамленні або матэрыялы, у тым ліку пакідаюць свае каментары. Згодна з дакументам папярэдняя ідэнтыфікацыя будзе ажыццяўляцца пры стварэнні карыстальнікам уліковага запісу на інтэрнэт-рэсурсе шляхам заключэння карыстацкай дамовы. Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу павінен забяспечыць адпаведнасць гэтага пагаднення (у тым ліку ў частцы пераліку збіраных персанальных дадзеных карыстальніка) патрабаванням беларускага заканадаўства.

Пагадненне павінна змяшчаць папярэджанне аб недапушчальнасці размяшчэння карыстальнікам на інтэрнэт-рэсурсе паведамленняў або матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюд якой забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Для актывацыі ўліковага запісу карыстальнику будзе накіравана СМС з кодам на ўказаны пры запаўненні карыстацкай дамовы нумар мабільнага тэлефона або з выкарыстаннем іншых ідэнтыфікацыйных дадзеных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць яго асобу. Пры гэтым на адзін нумар мабільнага тэлефона або адзін камплект іншых ідэнтыфікацыйных дадзеных можна будзе зарэгістраваць толькі адзін уліковы запіс на кожным канкрэтным інтэрнэт-рэсурсе.

Пасля актывацыі ўліковага запісу карыстальнік можа размяшчаць на сайце паведамленні або матэрыялы, у тым ліку каментары да паведамленняў іншых карыстальнікаў дадзенага інтэрнэт-рэсурсу, пры ўмове аўтарызацыі на сайце (для гэтага трэба будзе ўвесці лагін і пароль, указаныя пры рэгістрацыі).

Згодна з дакументам, карыстальнік можа ў любы час скасаваць карыстальніцкае пагадненне ў аднабаковым парадку. Пры гэтым звесткі, атрыманыя пры папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальніка, а таксама дадзеныя аб размяшчэнні або змене ім паведамленняў на інтэрнэт-рэсурсе, даце і часу іх публікацыі (змены), звесткі аб сеткавым (IР) адрасе прылады карыстальніка, прысвоеным пры рэгістрацыі або унясенні змяненняў у рэгістрацыйныя дадзеныя карыстальніка, а таксама іншыя дадзеныя, атрыманыя уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу пры ідэнтыфікацыі карыстальніка на час дзеяння карыстацкай дамовы, а таксама на працягу года з даты яго скасавання павінны будуць захоўвацца на фізічна размешчаных на тэрыторыі Беларусі серверах.

Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу абавязаны будзе прыняць меры па абароне ад згубы, а таксама выдавання без згоды карыстальніка звестак, указаных у палажэнні. Па патрабаванні органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, органаў пракуратуры і папярэдняга следства, органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства інфармацыі, падатковых органаў, судоў ён павінен будзе даць гэтыя звесткі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня 2018 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».