Вы тут

У Мінску ўганаравалі лепшых салдат


У пятніцу ў Цэнтральным доме афіцэраў урачыста ўганаравалі лепшых ваеннаслужачых тэрміновай службы. Яны прадстаўлялі розныя віды войск. Юнакі за год дамагліся выдатных вынікаў у баявой падрыхтоўцы. 60 салдат і сяржантаў атрымалі гадзіннікі з рук Міністра абароны Андрэя Раўкова. 


Радавы Алег Філіповіч - адзін з 60 найлепшых салдат. Ён - кіроўца-экспедытар апаратнай. Служыць у Барысаве. Сам ён да таго жыў у Пухавічах. Адлегласць не такая і далёкая, але... 

- Сказаць па праўдзе, калі прыязджаюць кожны тыдзень, гэта для мяне не вельмі добра. Таму я папрасіў бацькоў, каб яны наведвалі мяне радзей. Я працую на аўтамабілі "Урал". Канешне, пасля легкавога аўтамабіля было крыху складана перасаджвацца за кіраванне такім габарытным аўтамабілем, але цярпенне і няспынная праца зрабілі сваю добрую справу. 

Прыемнай разынкай стала тое, што на свята былі запрошаны маці вайскоўцаў. У іх адрас прагучалі самыя цёплыя словы падзякі. Таксама ім былі ўручаны падзячныя лісты. 

Урачыстая цырымонія стала фінальным акордам адыходзячага навучальнага года ў беларускім войску. І наступны навучальны год будзе таксама няпростым і вельмі адказным. 

Міністр абароны Андрэй Раўкоў падзякаваў салдатам і сяржантам за іх нялёгкую працу. 

- Вы з тысяч вайскоўцаў сталі лепшымі. Менавіта вас выбралі камандзіры. Можна пачуць, што цяперашняе пакаленне не такое, як ранейшае. Але ў нас выдатная моладзь, з якой вырастаюць сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы. Мір і спакой на беларускай зямлі забяспечваюць салдаты, якія нясуць сваё баявое дзяжурства ўдзень і ўначы і здольныя выконваць любыя задачы нават у вельмі складаных умовах. Хачу сказаць мамам "дзякуй" за тое, што ў такіх выніках ёсць і вялікая частка вашай працы. Менавіта вы фармавалі характары і перакананні сваіх сыноў. 

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».