Вы тут

Металапракатны завод у Мёрах запрацуе ў 2019-м годзе


У горадзе Мёры Віцебскай вобласці будуецца металапракатны завод (ММПЗ). Праект рэалізуецца за кошт замежных інвестыцый. Ён стартаваў у 2012 годзе, у другой палове 2019-га вытворчасць будзе запушчана, што дазволіць стварыць самае меншае 600 рабочых месцаў. Аб'ём інвестыцый склаў каля 350 мільёнаў еўра. «На сённяшні дзень мы рэалізавалі 160 мільёнаў еўра выдаткаваных грошай, — расказаў старшыня савета дырэктараў ААТ «ММПЗ-груп» Аляксей Кавалёнак. — Праект рэалізуецца ў малым гарадку, па-за дадатковых спецыяльных зон, на падставе дэкрэтаў № 10, № 7 і, канешне, з дапамогай дзяржавы, якая забяспечыла ўсю інфраструктуру».


Кіраўнік кампаніі ўпэўнены, што запуск завода дазволіць Беларусі заняць адно з вядучых месцаў у металургіі па вытворчасці белай бляхі. Размова ідзе пра пакрытую волавам сталь, якая выкарыстоўваецца для вырабу ўпакоўкі ў харчовай (кансервавыя бляшанкі, ёмістасці для напояў) і хімічнай прамысловасці (аэразолі), нафтаперапрацоўцы. «Гэта тая ўпакоўка, якая адзіная адпавядае прынятым на Парыжскім саміце па абароне навакольнага асяроддзя нормам, згодна з якімі не менш за 80 % упакоўкі павінна вырабляцца з другаснай сыравіны», — пракаментаваў Аляксей Кавалёнак.

Топ-менеджар ММПЗ-груп упэўнены, што Мёрскі металапракатны завод стане лепшым у свеце па вытворчасці белай бляхі: «Сёння толькі адзін завод на планеце вырабляе белую бляху таўшчынёй 0,1 міліметра. Мы будзем другімі, але за кошт таго, што выкарыстаем усё самае сучаснае, мы станем найлепшымі».

Аляксей Кавалёнак лічыць, што ўмовы, створаныя ў нашай краіне для развіцця бізнесу, спрыяюць рэалізацыі падобных праектаў. Разам з тым, захады, якія былі зроблены з боку дзяржавы для ММПЗ праз спецыяльныя рашэнні, можна было б уключыць у законы. «Для людзей, якія прыходзяць з-за межаў Беларусі, будзе зразумела, што калі яны пажадаюць распачаць вытворчасць і яна вельмі патрэбная нашай краіне і рэнтабельная, то дзяржава забяспечыць усёй інфраструктурай», — растлумачыў старшыня савета дырэктараў ММПЗ-груп.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.