Вы тут

«Еўраньюс» раскажа пра ІІ Еўрапейскія гульні ўсяму свету


Фонд «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і тэлеканал «Еўраньюс» заключылі дагавор аб інфармацыйным супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар фонду Георгій Катулін і дырэктар па міжнародных продажах сусветна вядомага тэлеканала К'ел Штайн.


Фота: БЕЛТА

Паводле дагавора «Еўраньюс» вырабіць і размесціць у эфіры больш за 532 відэаролікі, прысвечаныя Беларусі ўвогуле і ІІ Еўрапейскім гульням у прыватнасці. Акрамя таго, у эфір выйдуць і знаёмыя еўрапейскаму гледачу праграмы аб падарожжах і турыстычнай галіне — «Фокус», «Метраполітэн», «Паштоўкі», а таксама серыя спартыўных рэпартажаў аб падрыхтоўцы Мінска да маштабнай кантынентальнай падзеі «Дарога да...».

Сёння мы адкрываем новую старонку ў прасоўванні ІІ Еўрапейскіх гульняў як у Еўропе, так і ў свеце ў цэлым. Раней Дырэкцыя падпісала пагадненні з шэрагам сродкаў масавай інфармацыі, аднак тэлеканал «Еўраньюс» сярод іх займае асаблівае месца. Аўдыторыя канала перавышае 400 млн тэлегледачоў, а праграмы транслююцца на 12 мовах. Акрамя таго, «Еўраньюс» мае яшчэ і інтэрнэт-рэсурс, які публікуе матэрыялы на дзевяці мовах. Усё гэта гарантуе шырокі ахоп аўдыторыі, — лічыць Георгій Катулін. — Наша супрацоўніцтва з вядомым тэлеканалам таксама абумоўлена паспяховай практыкай прасоўвання ім І Еўрапейскіх гульняў у Баку і Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестываляў у Тбілісі і Дзьёры. Тыя рэпартажы мелі станоўчы водгук з боку спецыялістаў спорту, балельшчыкаў і СМІ.

Дырэктар фонду таксама адзначыў, што ўзаемадзеянне з «Еўраньюс» — не проста канал перадачы інфармацыі, а творчае супрацоўніцтва, паколькі эфірныя матэрыялы будуць распрацоўвацца сумеснымі намаганнямі. Гэта вельмі важна з пункту гледжання абмену вопытам і спадчыны Гульняў. Такое супрацоўніцтва дасць магчымасць выйсці на іншы ўзровень работы па асвятленні многіх значных мерапрыемстваў, якія плануецца правесці ў краіне, прычым не толькі спартыўных.

Для нас вы ўстанавілі высокую планку, — падкрэсліў К'ел Штайн. — У той жа час гэта вялікі гонар і бясцэнны вопыт работы ў такім маштабным праекце, як ІІ Еўрапейскія гульні.

Тэлеканал «Еўраньюс» зробіць для беларускага боку два ролікі «Дарога да...» перад стартам Еўрапейскіх гульняў. Сюжэты раскажуць пра арэны, Вёску спартсменаў, а таксама аб спадчыне, якую пакінуць пасля сябе Еўрапейскія гульні. Карэспандэнт тэлеканала сустрэнецца з атлетамі незадоўга да старту форуму, наведае трэніроўкі і задасць пытанні аб іх мэтах на ІІ Еўрапейскіх гульнях, аб трэніровачным працэсе. А дзевяць штодзённых рэпартажаў асветляць вынікі спаборніцтваў, цырымоніі адкрыцця і закрыцця. Аднаго са сваіх спартыўных журналістаў на час правядзення Гульняў тэлеканал камандзіруе ў Мінск.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.