Вы тут

Пагадненне аб прызнанні віз можа быць падпісана на саюзным Саўміне


Аб гэтым па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі распавёў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.


Ён адзначыў, што апошні раўнд перамоваў па дакуменце паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз адбыўся літаральна некалькі дзён таму на ўзроўні дэлегацый. "Чарговай вяхой для выхаду на ўжо канчатковыя дамоўленасці будзе, па-мойму, канец лістапада — пачатак снежня, калі эксперты павінны ў чарговы раз ужо ў рамках сумеснай рабочай групы па пытаннях міграцыі правесці агляд пакінутых пытанняў, — сказаў ён. — Засталіся там, здаецца, тэхнічныя пытанні. Апошні раўнд зафіксаваў досыць сур'ёзны прагрэс. І на 13 снежня, калі мы плануем правядзенне саюзнага Савета міністраў, мы разлічваем вынесці гэты праект пагаднення на падпісанне".

Міністр замежных спраў дадаў, што гэта пагадненне павінна здавальняльна зняць усе заклапочанасці, якія былі з абодвух бакоў.

Акрамя таго, ён адзначыў, што бакі абмеркавалі агульны стан адносін у рэчышчы тых дамоўленасцей, якія былі прынятыя на ўзроўні Прэзідэнтаў, Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Таксама казалі пра мінулыя і маючыя адбыцца мерапрыемства ў рамках двухбаковага партнёрства. "Хутка тут адбудзецца шэраг мерапрыемстваў па лініі ЕўрАзЭС, па лініі кіраўнікоў урадаў. Затым, у пачатку снежня, ужо ў Санкт-Пецярбургу будзе саміт ЕўрАзЭС і саміт СНД нефармальны. Да ўсіх гэтых мерапрыемствах рыхтуюцца рашэнні, дамоўленасці, і мы разгледзелі ход гэтай працы", — сказаў Сяргей Лаўроў.

Што тычыцца роўных правоў, то прагучала пытанне, у якіх сферах сёння існуюць праблемныя кропкі па іх забеспячэнні. У адказ Сяргей Лаўроў адзначыў, што права ў сферы суб'ектаў гаспадарання разглядаюцца па лініі Міністэрства эканамічнага развіцця, Міністэрстваў фінансаў.

"Мы, як Міністэрства замежных спраў, адказваем за пытанні, звязаныя з забеспячэннем роўных правоў грамадзян. Скажам, каб нават у такіх сферах, як санаторна-курортнае лячэнне, не было рознага падыходу да матэрыяльнага боку справы. У пытаннях размяшчэння ў гасцініцах, калі расіяне вандруюць па Беларусі, а беларусы падарожнічаюць па Расіі. Медыцынскае абслугоўванне, медыцынскае страхаванне, калі патрабуецца медыцынская дапамога грамадзяніну адной краіны Саюзнай дзяржавы на тэрыторыі іншай", — адзначыў ён.

Міністр у чарговы раз заявіў: многія пытанні ўжо былі ўрэгуляваны, тое, што застаецца, — гэта меншая частка тых абласцей, у якіх бакі хочуць мець роўныя правы, аднак работа павінна быць завершана.

Таксама ён выказаў удзячнасць беларускаму лідару за тую ўвагу, якую той надае супрацоўніцтву дзвюх знешнепалітычных ведамстваў і ў цэлым развіццю адносін у рамках Саюзнай дзяржавы.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».