Вы тут

Euronews пакажа відэаролікі аб турыстычным патэнцыяле Беларусі


Міністэрства спорту і турызму і тэлеканал Euronews падрыхтавалі відэаролікі аб турыстычным патэнцыяле Беларусі, паведамляе БЕЛТА.


Пагадненне аб размяшчэнні сюжэтаў пра Беларусь у эфіры тэлеканала падпісалі сёння ў Мінску кіраўнік спартыўнай галіны Сяргей Кавальчук і дырэктар па міжнародных продажах Euronews К'ел Штайн. Дагаворам прадугледжана трансляцыя пяці відэаролікаў аб турыстычным патэнцыяле краіны, створаных па заказе Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі. Тэлегледачы Euronews змогуць убачыць відэаматэрыялы на працягу тыдня лістапада і двух першых тыдняў снежня бягучага года. 

"Упершыню падпісваем пагадненне з такой вялікай тэлекампаніяй, якая зможа расказаць пра Беларусь больш як 400 млн тэлегледачоў. Спадзяюся, гэта пагадненне стане першым крокам у наладжванні шырокамаштабнага інфармацыйнага супрацоўніцтва Euronews з Беларуссю", - сказаў Сяргей Кавальчук.

У міністэрстве адзначылі, што канструктыўнае ўзаемадзеянне з лідарамі інфармацыйнага тэлевяшчання ў Еўропе акажа значны эфект на папулярызацыю турыстычнага патэнцыялу Беларусі ва ўсім свеце.

Euronews - самы рэйтынгавы канал навін у Еўропе, які ахоплівае 412 млн дамашніх гаспадарак у 167 краінах пры дапамозе кабельнага, спадарожнікавага і наземнага вяшчання.

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.