Альманы мяне здзівілі сваёй самабытнай культурай і, вядома, журавінамі. Можна сказаць, што я ўпершыню была на Беларускім Палессі. Раней наведвала толькі Альшаны, што побач. Альманы — гэта зусім іншая атмасфера. Мы крыху спазніліся і прыехалі на фестываль журавін у самы разгар свята.
Я хутчэй пабегла глядзець, знаёміцца і частавацца. Разнастайныя падворкі, песні, танцы, дзіцячы смех і смачныя пахі на ўсю ваколіцу — вось, куды я трапіла, як тая Аліса ў краіну цудаў. Але ж сапраўдны цуд у Альманах — гэта не балоты і нават не журавіны — гэта людзі.
Тут я пазнаёмілася з Сяргеем Чмуневічам. Ён збірае журавіны разам са сваёй мамай усё жыццё. Кажа, што лепш за журавіны не можа быць нічога, акрамя саміх журавін. На адным з падворкаў дырэктар Мачульскага дома фальклору Ніна Дабрынец прапанавала пакаштаваць смачны фітачай з нагаворным зеллем.
Рабіць нагавор я не захацела, але гарбата была найсмачнейшая. Сустрэла Лену Коваль. Яна марыла пазнаёміцца з аўтарамі «Звязды». Калі я прызналася, дзе працую, мы сталі абдымацца. Ехаць назад у Мінск не хацелася. Альманы, да новых сустрэч!
Таццяна Ткачова, в. Альманы, Брэсцкая вобласць
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.