Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з юнымі ўдзельнікамі Еўрабачання


Сёння юныя ўдзельнікі дзіцячага Еўрабачання прыехалі ў Палац Незалежнасці. Дзяўчаты і хлопцы ўжо напелі некалькі музычных матываў у залах палаца, а зараз накіраваліся на экскурсію.


Даніэль Ястрэмскі, які прадстаўляе Беларусь на конкурсе, падзяліўся з журналістамі сваімі ўражаннямі: «Настрой баявы. Пазнаёміўся ўжо са ўсімі рабятамі. Вучым адзін аднаго розным мовам – ужо хутка паліглотамі станем. Сёння будзе ў нас першая рэпетыцыя на сцэне, чакаю гэтага, каб зразумець, як будзе выглядаць нумар і адчуць яго на сцэне». Удзельнік лічыць, што яму пашчасціла выцягнуць восьмы нумар на выступленні 25 лістапада.

Даніэль упершыню трапіў у Палац Незалежнасці: «Вельмі прыгожа тут. Гэта вельмі важная падзея,  адказна, што нас запрасілі сюды». Ён адчувае падтрымку ад беларусаў, якія пішуць у сацсетках, і чакае нашых гледачоў у Мінск-Арэне.

Фідан Хусейнава, удзельніца ад Азербайджана, расказала, што старанна рыхтавалася да конкурсу. «Увесь дзень сыходзіў на падрыхтоўку. Мая песня пра тое, што у кожнага дзіцяці ёсць свая мара быць падобным на кагосьці. Напрыклад, нехта хоча быць падобным на маці, нехта – на тату, іншы – на нейкага вядомага чалавека. І нічога не павінна спыняць вас – усе дасягніце сваіх мэтаў». Сама Фідан жадае быць падобнай на Лару Фабіян, ёй ужо пашчасціла спець з гэтай артысткай два разы! Дзяўчына напела ў Палацы, мабыць, найбольш вядомую яе песню Je t’aime.

***

Пасля экскурсіі Прэзідэнт Беларусі паразмаўляў з канкурсантамі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да юных спевакоў: «Вы ўжо пераможцы. У вашым узросце трапіць на такі конкурс у ліку ўсяго толькі двух дзясяткаў! Можна сказаць, сусветны конкурс, таму што ўвесь свет прыкаваны да гэтага відовішча».  Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь адрозніваецца сваёй сумленнасцю і справядлівасцю, таму тут пераможа толькі наймацнейшы. Дзеці пагадніліся з Прэзідэнтам.

Падчас цёплай размовы дзяўчаты і хлопцы акапэльна спелі песню «Light up», якая з’яўляецца сімвалам дзіцячага Еўрабачання гэтага года, як і слоган «Запальвай!». Удзельнікі конкурсу падарылі Аляксандру Лукашэнку празрысты мікрафон, аналаг галоўнага прыза дзіцячага песеннага конкурса, потым юныя спевакі сфатаграфаваліся з Прэзідэнтам на памяць.

Ганна Філіпчук, удзельніца з Расіі, падзялілася пасля сустрэчы з журналістамі сваімі ўражаннямі: «Прэзідэнт пажадаў поспехаў, сказаў цёплыя словы, што падтрымлівае ўсіх». Дзяўчыну ўразіў і сам палац з рознымі комнатамі для перамоў, абяцала, што падзеліцца фоткамі адсюль у сацсетках. Падабаўся ёй і Мінск, Ганна гаворыць, што ў вольны час плануе паглядзець славутасці. “Усе ўдзельнікі вельмі добрыя, усе адзін аднаго падтрымліваюць. У нас адносіны як да сяброў, не як да сапернікаў», — падкрэслівае дзяўчына. Ганна рыхтуецца да галоўнага дня адказна – шмат рэпеціруе, настройваецца, каб выйсці на сцэну без хвалявання. Нагадаем, што летась Расія стала пераможцам дзіцячага Еўрабачання. 

Данэлія Туляшова, салістка з Казахстана, з сабой мае абярэгі — браслецікі, якія дапамагаюць у цяжкую хвіліна сабрацца. І на выступ захваціць з сабою таксама таемную брошку: «Яна азначае дабро, і сапраўды мне дапамагае і ўсяляе ўпэўненасць у мяне», — гаворыць дзяўчына. У Палацы ёй таксама падабалася: «Тут вельмі прыгожа, я быццам пабывала ў замку прынцэсы. Я ўпэўнена, што гэты дзень надаў мне яшчэ больш удачы, бо мне пажадаў поспехаў Прэзідэнт». Дарэчы, сёлета Казахстан упершыню ўдзельнічае ў дзіцячым Еўрабачанні, таму місія ў Данэліі адказная. Але дзяўчына займаецца штодзень, каб быць упэўненай у сабе і не хвалявацца.

Надзея АНІСОВІЧ,

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».