Вы тут

У наваколлі Трафімавай крыніцы


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля завяршэння афіцыйных мерапрыемстваў, звязаных з іх удзелам у V Форуме рэгіёнаў, некалькі гадзін мелі нефармальныя зносіны


Кіраўнік беларускай дзяржавы запрасіў расійскага лідара наведаць сваю малую радзіму ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін агледзелі дом, дзе рос будучы беларускі Прэзідэнт. Разам яны прагуляліся па вёсцы, палюбаваліся мясцовым хараством прыроды. Пабывалі і ля Трафімавай крыніцы, з якой Аляксандра Лукашэнку звязваюць не толькі цёплыя ўспаміны з дзяцінства, але і сямейная гісторыя: у свой час крыніцу ўладкаваў дзед Прэзідэнта — цясляр Трафім. Паводле яго імені людзі і сталі называць гэта месца. І сам кіраўнік дзяржавы прыклаў немалыя намаганні, каб захаваць і зрабіць яго яшчэ больш прыгожым. Спецыяльна для высокага госця Прэзідэнт правёў экскурсію па акультуранай тэрыторыі крыніцы. Разам з Уладзімірам Пуціным яны выпілі з крыніцы крышталёва чыстай вады, якая лічыцца гаючай.

Асаблівага антуражу ўспамінам і экскурсіі па малой радзіме беларускага лідара надаў і транспарт, на якім перамяшчаліся Прэзідэнты. Замест традыцыйнага для кіраўнікоў дзяржаў аўто прадстаўніцкага класа быў абраны мадэрнізаваны аўтамабіль ГАЗ­69 выпуску 60­х гадоў. Абышліся і без дапамогі вадзіцеля — Аляксандр Лукашэнка асабіста сеў за руль.

У спрадвечна беларускім стылі былі вытрыманы і прыгатаваныя для Уладзіміра Пуціна пачастункі, якія падаваліся ў родным доме Прэзідэнта Беларусі. Бліны і дранікі з печы смакавалі гарачымі. Стравы беларускай кухні былі і ў меню асноўнага абеду кіраўнікоў дзяржаў.

Аляксандр Піменаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».