Вы тут

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій


Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю НАН Беларусі, сабрала навукоўцаў з блізкага і далёкага замежжа.


Удзельнікаў урачыстага сходу і ўсю навуковую супольнасць павіншаваў са святам доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, старшыня Савета Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ: «Нацыянальная акадэмія навук і беларускія навукоўцы акружаны ўвагай дзяржавы. І з'езды, рашэнні па ключавых пытаннях, безумоўна, спрыяюць эфектыўнай даследчыцкай дзейнасці. Канешне, хацелася б выказаць і некаторыя пажаданні. Сёння свет без межаў, таму тая дзейнасць, якую ажыццяўляе Нацыянальная акадэмія навук на знешніх рынках, — гэта вельмі правільны напрамак, і я думаю, што яна будзе замацавана ў далейшых намаганнях навукова-даследчыцкіх інстытутаў і непасрэдна за кожным навукоўцам. Навука па сваёй сутнасці інтэрнацыянальная, і чым больш будзе праектаў з удзелам замежных калег, тым больш будзе стымулаў для таго, каб працаваць яшчэ больш эфектыўна».

Асобна старшыня Савета Рэспублікі спыніўся на тэме інтэлектуальнай уласнасці. «Трэба разбудзіць ініцыятыву ў навукоўцаў, трэба больш матываваць маладых на ўтварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці», — падкрэсліў ён.

У рамках юбілею ў Нацыянальнай акадэміі навук была арганізавана маштабная выстаўка навукова-тэхнічных дасягненняў вучоных НАН Беларусі. На ёй прадстаўлены вынікі работы вучоных у прыярытэтных навуковых напрамках: медыцыне, біялогіі, аграрнай і фізіка-тэхнічных навуках, а таксама фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы.

Найноўшымі распрацоўкамі ў галіне біяфізікі і клетачнай інжынерыі падзяліўся Андрэй ГАНЧАРОЎ, кандыдат медыцынскіх навук: «На нашым стэндзе прадстаўлены розныя ўзоры клетак для рэгенератыўнай медыцыны, а таксама імунасупрэсіўнай тэрапіі. Таксама прадстаўлены клеткі для гаення скураных пакроваў, якія выкарыстоўваюцца ў касметалогіі. Акрамя гэтага, ёсць узоры клетак для лячэння афтальмалагічных захворванняў».

Прадстаўнік НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, намеснік галоўнага канструктара Аляксандр ШЧАЎЛЕЎ расказаў аб дронных распрацоўках: «Нашыя апараты выкарыстоўваюцца ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый для маніторынгу лясных пажараў і іншых мерапрыемстваў, напрыклад для пошуку зніклых людзей. У перспектыве выкарыстанне лятальных апаратаў у сельскай гаспадарцы для вырашэння задач дакладнага земляробства: здымкі палёў, кантроль стану ўраджайнасці. Рабочая вышыня апаратаў — 500—1000 метраў, але яны ўзнімаюцца аж да чатырох кіламетраў над зямлёй. Унікальнай мадэллю з'яўляецца дырыжабль, паколькі ён можа выкарыстоўвацца для назіранняў за запаведнікамі, дзе трэба павольна і ціха лятаць, лічыць жывёл і кантраляваць іх папуляцыю. Яго можна выкарыстоўваць і для здымкі гарадскіх мерапрыемстваў».

Інстытут пладаводства апошнім часам працуе над сартамі грэцкага арэха. У перспектыве разглядае работу з фундуком і міндалём. Таксама на стэндзе інстытута дэманстраваліся грушы новага сорту «Завея», якія можна захоўваць да лютага.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 300 новых беларускіх распрацовак і тэхналогій. З віртуальнай выстаўкай НАН Беларусі можна азнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій па адрасе http://іctt.by/exh-nasb.

Ганна ЮНЧЫЦ

Фота Андрэя САЗОНАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.