Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі


Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Паважаныя працаўнікі вёскі!

Віншую вас з прафесійным святам.

Нялёгкая сельская праца ляжыць у аснове жыцця дзяржавы, яе незалежнасці і справядліва карыстаецца ў народзе вялікай павагай.

Дзякуючы вашай стараннасці і рупліваму стаўленню да багаццяў роднай прыроды гарантавана харчовая бяспека Беларусі. Нашы якасныя натуральныя прадукты і сыравіна дазваляюць айчынным вытворцам займаць годныя пазіцыі на сусветным рынку.

Усе дасягненні аграпрамысловага комплексу — гэта вынік захавання пераемнасці вопыту і ведаў ветэранаў вытворчасці, разумнага сумяшчэння традыцый і сучаснага навукова-тэхналагічнага падыходу.

Перакананы, што добрасумленнае стаўленне да сваёй справы працаўнікоў палёў і перапрацоўчых вытворчасцяў, вучоных-аграрыяў, машынабудаўнікоў, работнікаў сэрвісных службаў, спецыялістаў сацыяльна-культурнай сферы ў вёсцы заўсёды будзе спрыяць эфектыўнаму развіццю беларускай эканомікі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам нязменна спрыяльнага надвор'я і высокіх ураджаяў. Здароўя, шчасця і дастатку вам і вашым сем'ям.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.