Вы тут

Вялікі тэатр пачынае падрыхтоўку да штогадовага навагодняга Балю


Адным днём я вырашыла прыбрацца ў вечаровы строй, каб пайсці на афіцыйны прыём, але на месцы выявілася, што некаторыя людзі прыйшлі ў світарах, а сяброўка арганізуе экскурсіі «пойдзем глядзець на Ірэніну сукенку». Калі хочацца, каб вашы прыгожыя ўбранні выглядалі арганічна, трэба браць кірунак на нашы нешматлікія балі, адзін з якіх штогод праводзіцца ў Вялікім тэатры оперы і балета 13 студзеня на Стары Новы год. Тут наведвальнікі трымаюцца строгага дрэс-коду: вечаровая ці бальная сукенка для жанчын і смокінг альбо элегантны касцюм для мужчын. Пачынаць рыхтавацца трэба ўжо зараз.


Наступны вялікі навагодні Баль у тэатры пройдзе дзясяты раз. 3 лістапада тут — у фае бельэтажа — пачаліся танцавальныя рэпетыцыі, якія, як звычайна, могуць наведваць усе, хто набыў квіток на Баль. Рэпетыцыі спатрэбяцца, каб ведаць, куды ставіць нагу і ў які момант рабіць паварот — мерапрыемства мае на ўвазе старадаўнія танцы, якім трэба навучыцца. Прыём у групы навучання скончыцца 11 снежня, а 12 студзеня адбудзецца генеральная рэпетыцыя ўсіх неабходных рухаў пад акампанемент аркестра. Казка, карацей.

Можна меркаваць, што, як і ў мінулым годзе, 13 студзеня Вялікі тэатр оперы і балета ператворыцца ў шматгранную забаўляльную прастору. Апроч запрашэнняў на вальс, тут дакладна можна будзе атрымаць шэраг варыянтаў пабавіць час сярод калон, пілястраў і жырандоляў у прыгожых строях і побач з артыстамі Вялікага, якія выканаюць нешта для гасцей. Забавы на любы густ.

Такога кшталту «высакародны» (ці з адсылкай да былой высакароднасці) спосаб праводзіць вольны час у Беларусі прапануе лічаная колькасць пляцовак, якія, дарэчы, маюць пастаянных наведвальнікаў. Некаторыя рыхтуюцца да Балю за некалькі месяцаў і замаўляюць для візіту спецыяльныя строі.

Усё, як у старадаўнія часы, толькі ў 2019-м Баль у тэатры будзе крыху больш выключнай з'явай.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Загаловак у газеце: Прыгожа жыць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».