Вы тут

Зборная Беларусі згуляе з Сан-Марына


Зборная Беларусі згуляе з Сан-Марына, пасля чаго стане зразумела, ці працягне яна барацьбу за пуцёўку на Еўра-2020.


У чацвер у Лізе нацый нашы футбалісты ў гасцях абыгралі зборную Люксембурга з лікам 2:0. Галявым дублем адзначыўся паўабаронца Станіслаў Драгун. А ў другім матчы групы 2 лігі D футбалісты Малдовы з мінімальным лікам 1:0 абыгралі Сан-Марына. Такім чынам, пасля пяці тураў беларусы з 11 ачкамі ўзначальваюць групу.

Адзначым, што зараз беларускія футбалісты застаюцца адной з дзвюх камандаў у Лізе нацый, якія не прапускалі галоў у гэтым турніры. Падобным вынікам можа пахваліцца толькі каманда Даніі, якая пасля дзвюх гульняў мае баланс забітых і прапушчаных — 2:0.

Заключны матч Лігі нацый беларускія футбалісты правядуць заўтра. У выпадку перамогі наша зборная выйдзе ў плэй-оф і разам з трыма іншымі пераможцамі лігі D пазмагаецца за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы 2020 года.

Загаловак у газеце: Усё вырашыцца заўтра

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.