Вы тут

«Картку госця» для ІІ Еўрапейскіх гульняў выпусцяць да 1 снежня


Карткі будуць рэалізоўвацца сумесна з білетным аператарам Гульняў кампаніяй Tісkеtрrо, яны разлічаны на 14 дзён і ўключаюць найбольш значныя аб'екты гістарычнай спадчыны Беларусі. Спецыяльная картка дазволіць спланаваць індывідуальнае падарожжа па Мінску, Мінскай вобласці і краіне, а акрамя таго, уладальнікі такіх картак змогуць карыстацца зніжкамі і бонусамі.


Дакладны кошт «Карткі госця» на 14 дзён пакуль не называецца, але папярэдне паведамляюць, што ён будзе ў межах 30 рублёў.

Адзначым, што турыстычны праект «Картка госця» (Mіnsk Саrd. Сіtіеs & Rеgіоns оf Bеlаrus) рэалізуецца УП «Мінгардаведка» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, інфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мінск» па дзяржаўнай праграме развіцця турызму «Беларусь гасцінная» на 2016—2020 гады. У ім бяруць удзел музеі, галерэі, заапаркі, аквапаркі, гатэлі, рэстараны, кафэ, гандлёвыя аб'екты, пункты пракату аўтамабіляў і веласіпедаў, якія даюць бонусы і зніжкі.

Купіць «Картку госця» можна ў дзевяці пунктах продажу, а таксама анлайн. Уся інфармацыя даступная на сайце праекта на англійскай і рускай мовах, матэрыялы таксама перакладаюцца на кітайскую і нямецкую мовы.

Дар'я Лабажэвіч

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Спецыяльны фармат

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.