Вы тут

SpaceX паўтарыла леташні рэкорд па запусках


Амерыканская кампанія SpaceX ажыццявіла запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з катарскім спадарожнікам сувязі Es'hail-2 на борце, паведамляе meduza.io.


Ракета была запушчана з касмадрома на мысе Канаверал у Фларыдзе. Пасля таго, як спадарожнік быў выведзены на арбіту, першая ступень ракеты была паспяхова вернутая на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне.

Як адзначае Bloomberg, гэта ўжо 18-й паспяховы запуск кампаніі Ілона Маска у 2018 годзе. Такім чынам, SpaceX паўтарыла свой леташні рэкорд па колькасці запускаў. 19 лістапада кампанія мае намер ажыццявіць чарговы запуск з ваеннай базы Вандэрберг у Каліфорніі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.