Вы тут

Беларусь і Францыя актывізуюць міжпарламенцкае супрацоўніцтва


Беларуска-французскае міжпарламенцкае супрацоўніцтва будзе актывізавана шляхам узаемадзеяння як на ўзроўні кіраўніцтва Сената Францыі і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, так і двухбаковых міжпарламенцкіх груп. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.


Дамоўленасць аб актывізацыі міжпарламенцкага супрацоўніцтва была дасягнута ў час візіту старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча ў Парыж. У час перагавораў была адзначана паспяховая работа 63 французскіх і французска-беларускіх кампаній у Беларусі, у тым ліку і такіх буйных, як "Рэно", "Лакталіс", "Данон". Прэзідэнт Сената Францыі Жэрар Ларшэ пры гэтым звярнуў увагу, што "Беларусь вядома сваёй прамысловасцю, інфармацыйнымі тэхналогіямі, інжынернымі рашэннямі і кваліфікаванай рабочай сілай". Бакі выказалі агульнае меркаванне, што, нягледзячы на рост з 2017 года тавараабароту, які па яго выніках склаў $366 млн, беларуска-французскія гандлёва-эканамічныя адносіны не адпавядаюць патэнцыялу дзвюх краін.

"У сувязі з гэтым у якасці важнейшых прыярытэтаў узаемадзеяння верхніх палат парламентаў дзвюх краін было вылучана садзейнічанне развіццю эканамічнага супрацоўніцтва, у асаблівасці ў галіне харчовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, а таксама прыцягненню французскіх інвестыцый у развіццё эканамічных праектаў у Беларусі, у тым ліку шляхам стварэння сумесных вытворчасцей", - адзначылі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч і Жэрар Ларшэ віталі стварэнне груп дружбы ў Савеце Рэспублікі і Сенаце Францыі. Гэта адбылося ў 2018 годзе, упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін. Таксама ўпершыню з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Францыяй прайшла сустрэча кіраўнікоў верхніх палат парламентаў. Спікеры сышліся на думцы, што гэта сведчыць аб жаданні беларускага і французскага бакоў надаць новы імпульс двухбаковым адносінам. "Гэтыя знакавыя падзеі абавязваюць умацоўваць наша супрацоўніцтва ў розных сферах", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. Ён праінфармаваў Жэрара Ларшэ аб сітуацыі ў Беларусі, адказаў на пытанні французскага калегі аб знешняй і ўнутранай палітыцы краіны.

Акрамя таго, у час сустрэчы абмяркоўваліся пытанні паглыблення двухбаковых кантактаў, напрамкі ўзаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з Саветам Еўропы, Еўракамісіяй і іх структурамі. Беларускі спікер пакінуў памятны запіс у кнізе пачэсных гасцей Сената Францыі. Як праінфармавалі ў прэс-службе, Савет Рэспублікі запрасіў прэзідэнта Сената Францыі Жэрара Ларшэ з візітам у адказ у Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».