29 верасня, аўторак

Вы тут

Ёсць нагода лістам слацца


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». 


Ці ведалі вы, што:

наго́да — прычына, выпадак;

самату́жнік — рамеснік;

нашармака́ (прысл.) — за чужы кошт;

шарашо́м (прысл.) — россыпам;

пра́гны (прым.) — пражэрлівы, ненасытны;

згра́бны (прым.) — грацыёзны ў позах і рухах;

корчыць дурня — 1) падманваць каго-небудзь, знарок уводзіць у зман; 2) дурыцца, забаўляцца жартамі (беларусы яшчэ скажуць: абуваць у лапці, дурыць галаву; рускія: ваньку валять, пудрить мозги);

лістам слацца — дагаджаць некаму, падлізвацца да каго-небудзь (беларускія сінонімы: ламаць шапку, віляць хвастом, боты лізаць; рускія адпаведнікі: ползать на коленях, ходить на задних лапках).

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

Пагаварылі з некаторымі з тых людзей, якія спрычыніліся да вялікай працы.