Вы тут

VІ Форум «Святасць мацярынства» праходзіць у Мінску


Што такое ідэальная сям'я? «Гэта поўная сям'я, дзе ёсць бацька і маці, трое і больш дзяцей, дзе шануюць сваіх продкаў. Гэта зарэгістраваны шлюб з добрым псіхалагічным кліматам. І нам трэба паказваць і актыўна прасоўваць гэтую ідэальную мадэль традыцыйнай беларускай сям'і», — лічыць міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч. Гэтае меркаванне яна выказала журналістам на пачатку работы VІ Форуму «Святасць мацярынства», які праходзіць гэтымі днямі ў Мінску.


— Мы назіраем у свеце трансфармацыю сямейных каштоўнасцяў. Таму наша задача — захоўваць і ўмацоўваць інстытут сям'і, — сказала Ірына Касцевіч.

У якасці прыкладу міністр працы і сацабароны прывяла той факт, што сёння 2 % ВУП краіны выдаткоўваецца на дапамогі сем'ям з дзецьмі. Імі ў нас ахоплена кожнае трэцяе дзіця. У жыллёвай палітыцы дзейнічае шэраг указаў, якія гарантуюць пагашэнне часткі або ўсёй сумы запазычанасці па крэдытах для шматдзетных сем'яў. Згодна з працоўным заканадаўствам, мама траіх і больш малых мае права на адзін свабодны аплатны дзень. Шматдзетныя маці раней выходзяць на пенсію... Як вынік, у рэйтынгу краін, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей, Беларусь сярод 179 дзяржаў займае 25-е месца і першае — сярод краін СНД.

Вядома, яшчэ ёсць напрамкі, якія трэба актыўна развіваць. У прыватнасці, на думку Ірыны Касцевіч, нам неабходна ствараць пазітыўнае інфармацыйнае поле, у якім сям'я з дзецьмі пазіцыянуецца як вялікае шчасце і гонар.

Разам з тым, як лічыць намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна, вельмі важным пытаннем з'яўляецца забеспячэнне гендарнай роўнасці:

— Сучасныя жанчыны ўжо не могуць закрыць сябе толькі ў рамках сям'і. Яны імкнуцца да фінансавай самастойнасці, робяць стаўку на паспяховую кар'еру, з'яўляюцца актыўнымі ўдзельніцамі фарміравання грамадзянскай супольнасці.

Як адзін з пунктаў росту Мар'яна Шчоткіна адзначыла развіццё жаночага прадпрымальніцтва. Але адной з праблем з'яўляецца сумяшчэнне прафесійных і сямейных абавязкаў. «Як паказала абследаванне па выкарыстанні часу, хатняй гаспадарцы і доглядзе дзяцей жанчыны аддаюць у два разы больш часу, чым мужчыны. Гэтыя падыходы трэба мяняць, пазбаўляцца ад стэрэатыпаў, каб раскрываць патэнцыял жанчын, пашыраць іх магчымасці для сумяшчэння розных роляў».

Намеснік старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расіі Вольга Епіфанава падкрэсліла, што Прэзідэнтам Расіі цяпер абвешчана Дзесяцігоддзе дзяцінства, прынята вялікая колькасць заканадаўчых актаў для падтрымкі сям'і, жанчын, дзяцей, у тым ліку ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. «Думаю, што ў Беларусі таксама шмат робіцца ў гэтай сферы. Таму абмен інфармацыяй для нас узаемавыгадны», — адзначыла яна.

«Спадзяёмся, што абмен вопытам дапаможа абедзвюм нашым краінам рабіць яшчэ больш дзеля павышэння прэстыжу сям'і», — упэўнена і старшыня апякунскай рады Усерасійскай праграмы «Святасць мацярынства» Наталля Якуніна.

Форум «Святасць мацярынства», прысвечаны сям'і ў сучасным свеце: яе значэнню, тэндэнцыям і перспектывам, — сабраў у Мінску больш за 400 удзельнікаў з Расіі, Беларусі, Сербіі, Грузіі, Ізраіля, Кітая, ЗША, Польшчы і іншых краін. Арганізатарамі форуму з'яўляецца Фонд Андрэя Першазванага (Расія) сумесна з Фондам братоў Карыч (Сербія) пры падтрымцы Мінгарвыканкама і Мінпрацы і сацабароны Беларусі.

Прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам VІ Форуму Усерасійскай праграмы «Святасць мацярынства» накіраваў Аляксандр Лукашэнка. У ім выказваецца ўпэўненасць, што форум будзе садзейнічаць абмену вопытам, выпрацоўцы цікавых ідэй і новых ініцыятыў па ўмацаванні інстытута сям'і, паслужыць больш цеснаму супрацоўніцтву міжнароднай супольнасці ў імя шчасця і здароўя нашых дзяцей, на карысць будучых пакаленняў.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.