Вы тут

Як ратавальнікі правяраюць інтэрнаты


Ін­тэр­на­ты заў­сё­ды зна­хо­дзяц­ца пад асаб­лі­вай ува­гай ра­та­валь­ні­каў. Ка­лі вы­яў­ле­на шмат па­ру­шэн­няў, а прад­пі­сан­ні сіс­тэ­ма­тыч­на не вы­кон­ва­юц­ца і ўсе ме­ры ўздзе­ян­ня на ад­каз­ных асоб вы­чар­па­ны, у рэйд за­пра­ша­юць жур­на­ліс­таў. Каб «ге­ро­яў», якія ста­вяць пад па­гро­зу жыц­ці мно­гіх лю­дзей, ве­да­ла кра­і­на. Між тым ёсць су­мнен­ні, што неш­та зме­ніц­ца і пас­ля...


Звон­ку ін­тэр­нат па ву­лі­цы Д. Бед­на­га, 7 (ця­пер Мі­коль­скай) вы­гля­дае да­во­лі ап­ты­міс­тыч­на: цаг­ля­ная дзе­вя­ці­па­вяр­хо­вая па­бу­до­ва з сі­нень­кі­мі бал­кон­чы­ка­мі. Унут­ры ня­даў­на па­фар­ба­ва­ныя сце­ны ў ка­лі­до­рах і ад­сут­насць пры­кмет агуль­на­га раз­бу­рэн­ня. Але ж ме­на­ві­та тут на пра­ця­гу доў­га­га ча­су спе­цы­я­ліс­ты МНС вы­яў­ля­юць ад­ны і тыя ж не­бяс­печ­ныя па­ру­шэн­ні, сцвяр­джае афі­цый­ны прад­стаў­нік Го­мель­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС Ма­рыя Кля­зо­віч:

— Што­дзень на тэ­ры­то­рыі Го­мель­скай воб­лас­ці пра­водзяц­ца ма­ні­то­рын­гі ста­ну па­жар­най не­бяс­пе­кі аб'­ек­таў. Асаб­лі­вая ўва­га ад­да­ец­ца пра­віль­ным дзе­ян­ням пер­са­на­лу ў вы­пад­ку ўзнік­нен­ня па­жа­ру.

За­гад­чык ін­тэр­на­та Ге­надзь Сце­па­нен­ка пра па­ру­шэн­ні па­жар­най бяс­пе­кі ве­дае доб­ра і сам дэ­ман­струе вог­не­ту­шы­це­лі, якія аж з 2010 го­да не пе­ра­за­ра­джа­лі­ся. А зна­чыць, зу­сім ня­ма ўпэў­не­нас­ці, што яны спра­цу­юць у не­аб­ход­ны мо­мант. Ін­спек­та­ры МНС да­да­юць, што пры гэ­тым не за­бяс­пе­ча­на па­ста­ян­ная га­тоў­насць і іх да вы­ка­ры­стан­ня (як і су­праць­па­жар­на­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня), бо клю­чы ад шаф, дзе зна­хо­дзяц­ца пер­ша­сныя срод­кі па­жа­ра­ту­шэн­ня, — на вах­це, што на пер­шым па­вер­се бу­дын­ка.

А яшчэ вы­свят­ля­ец­ца, што пры эва­ку­а­цыі ня­ма маг­чы­мас­ці ад­чы­ніць дзве­ры ў бу­дын­ку знут­ры без да­па­мо­гі клю­ча. А тыя дзве­ры, якія не­ка­лі бы­лі здоль­ныя аба­ра­ніць ад па­жа­ру, даў­но зла­ма­ныя. За­гад­чык уста­но­вы ка­жа, што ў та­кім вы­гля­дзе іх пры­маў ад па­пя­рэд­ні­ка і ў ра­бо­чым ста­не на­ват ні­ко­лі не ба­чыў.

Аў­та­ном­ныя па­жар­ныя апа­вя­шчаль­ні­кі ў па­ко­ях ін­тэр­на­та ўста­ля­ва­ны бы­лі даў­но. Сён­ня ж яны з'яў­ля­юц­ца су­мнеў­ным дэ­ка­ра­тыў­ным эле­мен­там, бо лі­та­раль­на ва ўсіх ад­сут­ні­ча­юць ба­та­рэй­кі. Куп­ляць но­выя ні­хто не збі­ра­ец­ца.

Ка­лі раз­мо­ва за­хо­дзіць пра агуль­ную сіг­на­лі­за­цыю, вы­свят­ля­ец­ца, што ёсць толь­кі яе пра­ект і на­ўрад ці дой­дуць ру­кі да яго ўва­саб­лен­ня: па пры­чы­не ад­сут­нас­ці фі­нан­саў ва ўла­даль­ні­ка — фі­лі­яла «Бу­даў­ні­ча-ман­таж­ны по­езд № 716» ААТ «Трэст Бел­транс­буд».

На­чаль­нік фі­лі­яла Юрый Но­саў па­са­ду зай­мае год і ка­жа, што ін­тэр­нат для яго ар­га­ні­за­цыі — ка­мень на шыі, які зняць нель­га і цяг­нуць больш ня­ма маг­чы­мас­ці. Пры­зна­ец­ца:

— Па­жар­ную аў­та­ма­ты­ку наўрад ці зро­бім. Сто ты­сяч руб­лёў у нас ня­ма. Гэ­та ж двух­ме­сяч­ны фонд за­ра­бот­най пла­ты. Як за­ро­бім гро­шы, так і бу­дзем лік­ві­да­ваць вы­яў­ле­ныя не­да­хо­пы. Я даў­но ха­цеў ад­даць гэ­ты ін­тэр­нат го­ра­ду, але ні­хто яго не пры­мае. Тут не­каль­кі ра­зоў пра­во­дзі­ла­ся аб­сле­да­ван­не КЖРЭ­УП «Са­вец­кае». Але, каб пе­ра­даць бу­ды­нак ім на ба­ланс, трэ­ба пра­вес­ці шэ­раг ме­ра­пры­ем­стваў па бя­гу­чым ра­мон­це, ад­наў­лен­ні фа­са­да, па па­жар­най бяс­пе­цы... Усё гэ­та вель­мі до­ра­га каш­туе, а гро­шай у нас ня­ма. Ця­пер на­ша га­лаў­ная ар­га­ні­за­цыя зна­хо­дзіц­ца ў рэ­жы­ме са­на­цыі. Па за­ко­не ў нас ёсць маг­чы­масць пе­ра­даць бу­ды­нак ін­тэр­на­та дзяр­жа­ве ў ця­пе­раш­нім ста­не. Спа­дзя­ю­ся, што хут­ка гэ­ты бу­ды­нак пя­рой­дзе ін­ша­му ўлас­ні­ку.

Тым ча­сам ін­спек­та­ры МНС ці­ка­вяц­ца ў жан­чы­ны на вах­це, якая мае бэйдж «швей­цар», пра ал­га­рытм дзе­ян­няў пры па­жа­ры. Тац­ця­на Бур­ца­ва ад­каз­вае ўпэў­не­на, але не зу­сім дак­ладна:

— У над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі на­бя­ру 101, 112, по­тым апа­вяшчу кі­раў­ні­ка на­шай ар­га­ні­за­цыі, по­тым — па тэ­ле­фо­нах усіх лю­дзей, што зна­хо­дзяц­ца ў ін­тэр­на­це. Ад­чы­няю за­па­сныя вы­ха­ды, і ўсе эва­ку­і­ру­юц­ца.

Між тым ін­спек­тар па­праў­ляе: у над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі на­чаль­ства трэ­ба апа­вя­шчаць у са­мую апош­нюю чар­гу, а най­перш важ­на кла­па­ціц­ца пра лю­дзей, якія тра­пі­лі ў не­бяс­пе­ку. Да та­го ж у ін­тэр­на­це па­він­на быць доб­ра­ах­вот­ная па­жар­ная дру­жы­на, у якой аба­вяз­кі раз­мер­ка­ва­ны: хто су­стра­кае па­жар­ных, хто да­па­ма­гае эва­ку­і­ра­ваць лю­дзей, хто — ту­шыць па­жар...

За­раз тут жы­вуць 37 ча­ла­век, якія зай­ма­юць 26 па­ко­яў. Ся­мей­ныя, з дзець­мі — на са­мых верх­ніх па­вер­хах. Ні­хто з іх не раз­ліч­вае на да­дат­ко­выя жыц­цё­выя пры­го­ды, але ж ра­та­валь­ні­кі ма­юць ра­цыю і сум­ны до­свед. Та­му па­тра­бу­юць ужо сён­ня зра­біць жыц­цё лю­дзей бяс­печ­ным.

За­мест пас­ля­слоўя. У Гомель­скім аб­лас­ным упраў­лен­ні МНС па­ве­да­мі­лі: у да­чы­нен­ні да асоб, якія да­пус­ці­лі па­ру­шэн­ні ў ін­тэр­на­це, бу­дзе рас­па­ча­ты ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Загаловак у газеце: Апа­вя­шчаль­ні­кі без ба­та­рэ­ек ...да даб­ра не да­вя­дуць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».