Вы тут

Мінчанін у якасці падарунка на дзень нараджэння выбраў марыхуану


У сталіцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі гараджаніна, у якога пра сабе знаходзілася 5,5 грама марыхуаны. Пасля быў затрыманы і збытчык наркотыка.


Аператыўнікі ўстанавілі, што падчас святкавання 19-годдзя мінчаніна адзін з яго таварышаў паведаміў імянінніку, што ў яго няма грошай на падарунак, але паабяцаў зрабіць той пазней. Праз некалькі дзён маладыя людзі сустрэліся на кватэры сябра, які, як і гаварыў раней, паднёс візаві прэзент — марыхуану. Пасля гэтага нядаўні імяніннік накіраваўся дадому, але быў затрыманы праваахоўнікамі. Апошнія неўзабаве затрымалі і збытчыка наркотыка — 20-гадовага мінчаніна. Небяспечнае рэчыва ён, апроч падарунка сябру, спажываў сам і збываў на тэрыторыі горада. Дзе зламыснік браў марыхуану, будуць высвятляць работнікі міліцыі.

У адносінах да абодвух затрыманых заведзены крымінальныя справы за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. 19-гадоваму гараджаніну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў (за захоўванне), 20-гадоваму — да 15 гадоў пазбаўлення волі (за збыт), паведамілі ў Фрунзенскім РУУС г. Мінска.

Раней 19-гадовы фігурант прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж камп’ютарнай тэхнікі, а яго таварыш — прадавец наркотыкаў — патрапіў у поле зроку міліцыі ўпершыню. Абодва мінчаніна нідзе афіцыйна не працуюць.

Сяргей РАСОЛЬКА  

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».