Вы тут

5 чалавек загінулі ў ДТЗ у Калінкавіцкім раёне


У ДТЗ у Калінкавіцкім раёне загінулі пяць чалавек, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч.


Ратаўнікі Калінкавіцкага раённага падраздзялення МНС сёння ў 11.00 выехалі па паведамленні аб ДТЗ на трасе М10 у 5 км ад вёскі Малыя Аўцюкі, дзе сутыкнуліся мікрааўтобус "Фальксваген" і МАЗ з прычэпам.

У выніку аварыі загінулі пяць пасажыраў мікрааўтобуса - усе дарослыя. Іх дэблакавалі ратаўнікі. Кіроўца атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю, паведамляе афіцыйны telegram-канал СК. Кіроўца грузавіка не пацярпеў.

Як распавялі ў УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, па папярэдняй інфармацыі, кіроўца "Фальксвагена" не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з МАЗам. На колах мікрааўтобуса была ўсталяваная летняя гума, у грузавіка - усесезонная.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца, на месцы працуе следча-аператыўная група.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?