Вы тут

Сі Цзіньпін нанясе дзяржаўныя візіты


Старшыня КНР накіруецца ў Папуа-Новую Гвінею, Бруней і на Філіпіны.


Па запрашэнні генерал-губернатара Папуа-Новай Гвінеі Роберта Дадае, прэм'ер-міністра гэтай краіны Пітэра О'Ніла, султана Брунея Хасанала Болкіаха і прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутертэ старшыня КНР Сі Цзіньпін з 15 па 21 лістапада нанясе дзяржаўныя візіты ў названыя дзяржавы, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 У Папуа-Новай Гвінеі Сі Цзіньпін сустрэнецца з кіраўнікамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна, якія ўсталявалі дыпадносіны з Кітаем. Па запрашэнні прэм'ер-міністра Папуа-Новай Гвінеі Пітэра О'Ніла кітайскі лідар 17-18 лістапада таксама прыме ўдзел у 26-й нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў АЦЭС, якая пройдзе ў Порт-Морсбі (Папуа-Новая Гвінея).  Пра гэта абвясціў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.