Вы тут

Як захаваць часнок да наступнага ўраджаю


Існуе мноства спосабаў захавання часнаку, якія дазваляюць прадухіліць загніванне і высыханне агародніны. Вядома, галоўнае, перад тым як прыбраць на захоўванне, добра прасушыць часнок, каб яго паверхня загрубела. Для гэтага яго адпраўляюць у прахалоднае, сухое і абароненае ад прамых прамянёў сонца месца прыкладна на 7-10 дзён. Але засяродзімся менавіта на спосабах захоўвання.


Мука і соль

Галоўкі раскладваюць у слоікі і перасыпаюць соллю або мукой, пасля гэтага няшчыльна закрываюць накрыўкай.

Сена

Захоўванне ў сене было вядома яшчэ нашым прабабулям. Трэба ўзяць скрыню, толькі не з суцэльнымі сценкамі, а з рэечнымі, пакласці ў яе пласт сена, не ўтрамбоўваючы. Пасля гэтага ў сена ўторкнуць галоўкі часнаку так, каб яны знаходзіліся на невялікай адлегласці адна ад адной. Скрыню паставіць у сухім і прахалодным месцы.

Парафін

Гэты спосаб распаўсюджаны не так моцна, як папярэдні, аднак ён вельмі эфектыўны. Для пачатку трэба растапіць парафін, потым хутка акунаць у яго прасушаныя галоўкі часнаку і выкладваць на паперу або пергамент, каб парафін застыў. Апрацаваны такім спосабам часнок можа паспяхова захоўвацца нават у пакоі.

Вакуумныя пакеты

А вось гэта ўжо вынаходка сучаснасці. Падрыхтаваны часнок складаюць у вакуумныя пакеты і захоўваюць у кладоўцы. Галоўнае — пакеты павінны быць якасныя, інакш ураджай захаваць не атрымаецца.

Традыцыйныя косы

Здаўна часнок не абразалі, а запляталі хвасты ў косы і падвешвалі ў прахалодным і сухім месцы. Так ён выдатна захоўваецца і не гніе.

Свечка ці іншая крыніца адкрытага агню

Карэньчыкі часнаку апальваюць над свечкай і потым агародніну захоўваюць пры пакаёвай тэмпературы.

Алей

А вось тут давядзецца папрацаваць — зубчыкі трэба ачысціць ад шалупіны і заліць алеем. Такі часнок выкарыстоўваюць для прыгатавання першых і другіх страў. Пры гэтым духмяны алей, насычаны сокам часнаку, выдатна падыходзіць для смажання і запраўкі салатаў.

Слоік

Прасушаны часнок абразаюць, пакідаючы 2-3 см, потым складаюць у чысты сухі слоік і захоўваюць у кладоўцы, не закрываючы накрыўкай.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.