Вы тут

Лукашэнка: Патэнцыял адносін Беларусі і Турцыі выкарыстоўваецца не да канца


Старшыня Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі Біналі Йылдырым сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.


Фота: БЕЛТА

Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў, што сочыць за сітуацыяй у Турцыі і рэгіёне. “Нам вельмі імпаніруе ваша незалежная палітыка, пазіцыя, якую вы займаеце па глабальных пытаннях развіцця нашай планеты, і ў гэтым плане, шчыра кажучы, вы шмат чаго дабіліся. Што датычыцца нашых адносінаў, то яны развіваюцца нядрэнна, хаця хацелася, каб лепей, але той мільярд тавараабароту, які мы будзем мець у гэтым годзе, — прыкладна мільярд, а магчыма, і перасягнем яго, — добрае дасягненне нашых краін”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што ў гандлёва-эканамічных адносінах ёсць некаторыя праблемныя моманты, але адзначыў, што, магчыма, яны будуць вырашаны падчас перамоў з Міхаілам Мясніковічам, старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Паміж нашай краінай і Турцыяй дзейнічае звыш за 20 міжнародных дагавароў і пагадненняў, а таксама створана сумесная міжурадавая эканамічная камісія. Дарэчы, за дзевяць месяцаў гэтага года таварааброт паміж дзвюма краінамі склаў 755,6 мільёнаў доллараў (113 % да аналагічнага перыяду 2017-га), прычым экспарт павялічыўся на палову і склаў 151,2 мільёна долараў. На пачатак года ў нашай краіне было зарэгістравана больш за 300 прадпрыемстваў з турэцкім капіталам.

Біналі Йылдырым пасля размовы з Прэзідэнтам пракаментаваў журналістам асноўныя пазіцыі. Ён нагадаў, што па выніках мінулых візітаў дасягнута шмат станоўчага. Старшыня турэцкага парламента расказаў пра развіццё турыстычнай сферы: 240 тысяч беларусаў летась адпачылі ў Турцыі. Па яго словах, з’явілася неабходнасць павялічыць узаемныя авіярэйсы, аб чым таксама ішла размова з кіраўніком дзяржавы. Асобна Біналі Йылдырым адназачыў падтрымку Беларусі ў барацьбе з тэрарызмам.


Афіцыйныя сустрэчы з турэцкай дэлегацыяй працягнуліся і на парламенцкім узроўні. У Савеце Рэспублікі калег віталі спікеры верхняй і ніжняй палат Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Андрэйчанка.

— Парламенты адыгрываюць і будуць адыгрываць у далейшым вельмі значную ролю ў развіцці нашага супрацоўніцтва. І хачу вас інфармаваць, што наш Нацыянальны сход ратыфікаваў зусім нядаўна (некалькі месяцаў таму) два вельмі важныя пагадненні — аб узаемным садзейнічанні і абароне інвестыцый і другое, што датычыцца міжнародных камбінаваных перавозак, — звярнуўся Міхаіл Мясніковіч да кіраўніка дэлегацыі, старшыні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Біналі Йылдырыма.

Савет Рэспублікі як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва курыруе пытанні развіцця раёнаў, таму асаблівая ўвага, як звычайна, удзяляецца міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву. Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею, што міжпарламенцкая група дружбы дзвюх краін будзе займацца гэтым вектарам партнёрства.

У прыярытэце таксама ўзаемадзеянне ў транспартна-лагістычнай (у тым ліку з удзелам трэціх краін) і банкаўскай сферах. Парламент будзе садзейнічаць з'яўленню ў Беларусі першага турэцкага банка.

Уладзімір Андрэйчанка ў сваю чаргу прапанаваў групе дружбы заняцца распрацоўкай дарожнай карты супрацоўніцтва парламентаў.

— Думаю, важна было б у гэтай дарожнай карце ўдзяліць сур'ёзную ўвагу пытанням навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, пытанням у сферы адукацыі, — сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Перагаворы на вышэйшым і парламенцкім узроўні асабліва актуальныя з нагоды візіту Прэзідэнта Беларусі ў Турцыю. Ён запланаваны ў першай палове будучага года.

Надзея АНІСОВІЧ, Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».