Вы тут

Мадэрнізаваны «Паланэз» паступіць на ўзбраенне войска


19 лістапада ў Беларусі адзначаецца Дзень ракетных войскаў і артылерыі Беларусі. Напярэдадні прафесійнага свята начальнік ракетных войскаў і артылерыі Генадзь Казлоўскі падвёў некаторыя вынікі адыходзячага года і акрэсліў планы на наступны.


- Гэты год быў вельмі насычаны. Няма спаду ў інтэнсіўнасці баявой падрыхтоўкі. Адным з самых знакавых мерапрыемстваў стала камандна-штабное вучэнне ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл, якое праводзілася ў два этапы. Падчас яго мы выпрабавалі рэактыўную сістэму залпавага агню "Паланэз" В-200 і ракетны комплекс "Кропка" на палігоне Сары-Шаган у Казахстане. Нашы байцы справіліся з гэтай задачай на "выдатна".

Але ўзбраенне на месцы не стаіць. І менавіта таму яго віды праходзяць праз няспынную мадэрнізацыю, якая значна павялічвае іх магчымасці.

- Не так даўно, у 2016 годзе на ўзбраенне быў прыняты комплекс В-200 "Паланэз" з дальнасцю стральбы да 200 кіламетраў, - працягвае Генадзь Казлоўскі. - А ўжо летась мы правялі пускі на мадэрнізаваным комплексе "Паланэз-М" В-300, які можа страляць на адлегласць да 300 кіламетраў. Сёлета мы будзем завяршаць па ім вопытна-канструктарскую працу, і ў самы бліжэйшы час комплекс будзе прыняты на ўзбраенне. Пасля гэтага дадзеныя сістэмы залпавага агню будуць паступаць на ўзбраенне ракетных падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл. Прычым мушу зазначыць, што 300 кіламетраў – гэта не гранічная мяжа магчымасці мадэрнізацыі "Паланэза".

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».