Вы тут

Дэпутаты абмеркавалі шэраг змяненняў у законы


Учора ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прайшло чарговае пасяджэнне. На ім члены парламента разгледзелі дзесяць пытанняў, у тым ліку ратыфікацыю міжнародных дакументаў, унясенне змяненняў у Лясны кодэкс і дапаўненні ў іншыя законы.


Міністр ЖКГ Аляксандр ЦЕРАХАЎ прадстаўляў змяненні і дапаўненні ў закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». «Праектам прадугледжана магчымасць і паўнамоцтвы мясцовых органаў улады прыцягваць юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў для добраўпарадкавання і падтрымання санітарнага парадку на тэрыторыях, якія прылягаюць да афіцыйна дадзеных ім участкаў зямлі. Фактычна ўдакладняецца гэта норма, якая была раней замацавана ў гэтым законе», — пракаменціраваў міністр. У цэлым змяненні плануецца ўнесці ў дзесяць артыкулаў закона.

Алена КАЛЯСНЁВА, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы, прадстаўляла змяненні ў закон «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці». Дапаўненні накіраваны на тое, каб прывесці дакумент у адпаведнасць з міжнароднымі дагаворамі, у тым ліку ЕАЭС.

«Змяненні ўносяцца ў працэдуру ўвозу, вывазу і транзіту праз Беларусь генна-інжынерных арганізмаў. Уводзіцца парадак ацэнкі рызык магчымых шкодных уздзеянняў на навакольны свет і здароў'е чалавека. І парадак абясшкоджвання — гэта быў прабел, — які раней не быў абазначаны. Зараз гэты парадак будзе ўстанаўліваць Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, — пракаменціравала Алена Каляснёва. — Таксама сёння ў нейкай ступені скарачаюцца адміністрацыйныя працэдуры. Калі раней юрыдычная асоба ці індывідуальны прадпрымальнік, якія займаліся генна-інжынернай дзейнасцю, звярталіся ў Мінпрыроды, тое ў сваю чаргу — у экспертны савет для атрымання дазволу, то сёння гэта працэдура скарачаецца: індывідуальны прадпрымальнік, юрыдычная асоба можа заключыць дагавор непасрэдна з экспертным саветам аб правядзенні ацэнкі рызык магчымых шкодных уздзеянняў».

Што датычыцца адміністрацыйных працэдур, канкрэтызуюцца паўнамоцтвы Мінаховы здароўя, Мінсельгасхарча. «Генная інжынерыя — адзін з перспектыўных кірункаў біятэхналогій. І за ёй вялікая будучыня, — лічыць дэпутат. — Мы гаворым сёння і пра стварэнне новых трансгенных ліній культур у сельскай гаспадарцы: бульбы, рапсу, канюшыны, тых жа парод коз. Але, з другога боку, тых дваццаці з лішнім гадоў, падчас якіх вядуцца навуковыя даследаванні, магчыма, недастаткова для таго, каб ацаніць ступень рызыкі і ўздзеяння генных тэхналогій на чалавека і навакольнае асяроддзе». Таксама змяненні прадугледжваюць удакладненне інфармацыі на ўпакоўцы, парадку маркіроўкі і зместу дакументаў на тавар.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Генная інжынерыя і добраўпарадкаванне тэрыторый

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.