Вы тут

Мільярд долараў за паўтары хвіліны


Роўна апоўначы 12 лістапада, калі завяршыліся глабальныя распродажы на платформе Tmall (належыць кітайскаму гіганту электроннай камерцыі Alibaba Group), прысвечаныя Дню халасцякоў, які адзначаецца ў Кітаі 11 лістапада, аб'ём здзелак склаў 213,5 млрд юаняў (30,8 млрд долараў), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Пры гэтым за першыя 85 секунд распродажаў кампанія зарабіла мільярд даляраў, а да канца першай гадзіны гэтага свята працягласцю ў суткі даходы  Alibaba дасягнулі амаль 10 мільярдаў. Яшчэ за некалькі гадзін да канца акцыі Alibaba пабіла уласны рэкорд мінулага года, які складаў 25,3 млрд долараў. Усяго пакупнікі выдаткавалі ў гэты дзень грошай на 27 працэнтаў больш, чым летась.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?