Вы тут

Дзівосы шанхайскага ЭКСПА


У Шанхаі на мінулым тыдні прайшла першая Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА, на якой былі прадстаўлены самая перадавая прадукцыя і новыя тэхналогіі з усяго свету.  Сярод іх ёсць экспанаты, якія заслугоўваюць асаблівай увагі. Топ-9 ад “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Самы элегантны экспанат: туфлі з ружовых  дыяментаў

Першыя ў свеце туфлі з каштоўных камянёў, складзеныя з 10 тысяч ружовых дыяментаў коштам 30 млн юаняў.

Самы вялікі экспанат: плоска-фрэзерны станок «Сузор'е Цяляці»

Гэты экспанат быў самым буйным на выставе.  Яго габарыты: 20 метраў у даўжыню, 10 м у шырыню, 8 м у вышыню, плошча - 20 кв.  м, вага - 200 тон.  Станок можа апрацоўваць дэталі рознай складанасці і выкарыстоўваецца ў аэракасмічнай галіне, аўтамабілебудаванні.

Самы маленькі экспанат: мікрікардыястымулятар

Мікракадыястымулятар знаходзіўся ў аддзеле з медыцынскім абсталяваннем.  Яго вага роўная ўсяго 2 грама, а памер складае прыкладна 1/10 ад звычайнага кардыястымулятара і нагадвае вітамінную капсулу.

Самы дарагі экспанат: верталёт Leonardo

Верталёт італьянскай кампаніі Leonardo Helicopters серыі AW189 каштуе парадку 200 млн юаняў.  На ЭКСПА яго ўпершыню прадэманстравалі публіцы.

 Самы яркі экспанат: лятаючы аўтамабіль

У аўтамабільным аддзеле ЭКСПА былі выстаўлены самыя перадавыя распрацоўкі гэтай галіны.  Сярод іх экспанатам, які прыцягнуў найбольшую ўвагу, стаў лятаючы аўтамабіль, распрацаваны славацкай кампаніяй. Яго кошт роўны прыкладна за 1,2 млн - 1,5 млн еўра.

Самы “круты” экспанат: “танцуючыя акуляры"

Італьянскі модны брэнд Nannini ўпершыню прадставіў новую распрацоўку акуляраў, якія могуць “хадзіць”, “танчыць” і змяняць форму.  Лінзы, аправа і дужка здольныя адвольна паварочвацца на 360 градусаў і складвацца, ператвараючыся ў 9-міліметровыя акуляры.  Па словах вышэйшага кіраўніцтва кампаніі Nannini, гэтыя акуляры былі спецыяльна створаны для кітайскага рынку.

Самы “няшны” экспанат: Цзіньбаа з кубікаў LEGO

Панда Цзіньбаа - афіцыйны талісман ЭКСПА, у гонар якога кампанія LEGO выклала кубікамі сцяну плошчай 7 кв.  м. Для гэтага былі выкарыстаныя 112 тыс. кубікаў LEGO, а над выбудоўваннем сцены 8 работнікаў шчыравалі 4 дні.

Самы “разумны” экспанат: робат, які ўмее вязаць завесы

Механічная рука SVH, магчыма, стала самым «разумным» экспанатам на гэтай выставе.  Памер рукі, знешні выгляд і рухомасць нічым не саступаюць па гэтых параметрах чалавечай руцэ.  Раней робат удзельнічаў у Індустрыяльнай выставе ў нямецкім Гановеры і нават «паціснуў» руку канцлеру Германіі Ангеле Меркель.  Механічная рука даволі пластычная і абсталявана фалангамі пальцаў з дзевяццю прывадамі.  Робат не толькі ўмее адкрываць замкі ключом, але нават вязаць завесы.

Самы “ранні” экспанат: канцэпт-кар з біаматэрыялаў

Распрацаваны фінскай кампаніяй канцэпт-кар Biofore - самы ранні ўдзельнік выставы.  Калі да выставы заставалася 55 дзён, гэты аўтамабіль ужо прыбыў у Шанхай.  Для вырабу корпуса аўто была выкарыстаная драўніна замест жалеза.  Панэль кіравання, сядзення, ніз аўтамабіля - усё гэта выканана з біялагічных матэрыялаў.  Машына працуе на дызельным паліве, што дапамагае ёй скараціць 80 працэнтаў выкідаў парніковых газаў і робіць машыну экалагічна чыстай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».