Вы тут

Вясковы «лічбавы пояс»


Кітайская платформа для маніторынгу з дапамогай дыстанцыйнага зандзіравання ў сельскай гаспадарцы прадстаўляе інфармацыйныя паслугі 147 краінам і рэгіёнам свету.  Пра гэта паведамілі ў Інстытуце аэракасмічнай інфармацыі (ІАІ) Акадэміі навук Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Платформа пад назвай CropWatch была створана па ініцыятыве ІАІ ў 1998 годзе.  На аснове даных дыстанцыйнага зандзіравання і наземных назіранняў сістэма здольная самастойна ацаніць рост культур і ўраджайнасць, а таксама сабраць адпаведную інфармацыю ў глабальным і нацыянальным маштабах.

Зараз яна ўяўляе сабой адну з трох асноўных міжнародных сістэм дыстанцыйнага зандзіравання для сельскай гаспадаркі. Кітай плануе распрацаваць навуковую праграму Digital Belt and Road («Лічбавы пояс і шлях»), накіраваную на ператварэнне названай сістэмы ў воблачнае платформу сельскагаспадарчага маніторынгу для краін і рэгіёнаў ўздоўж «Пояса і шляху».

Рэалізацыя праграмы будзе садзейнічаць абмену сельскагаспадарчай інфармацый паміж адпаведнымі краінамі і рэгіёнамі і забеспячэнню харчовай бяспекі, адзначылі ў інстытуце.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.