Вы тут

Бацькаўшчына светлая мая


На Першым нацыянальным канале беларускага радыё прайшоў эфір праграмы “Творчы вечар” з удзелам аўтараў лепшых твораў, атрыманых за першы месяц у межах літаратурнага праекта-конкурса “Бацькаўшчына светлая мая”. 

Конкурс, прысвечаны Году малой радзімы і арганізаваны Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё сумесна з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”, быў абвешчаны ў пачатку кастрычніка. Яго мэта — даць  магчымасць слухачам і чытачам прызнацца ў любові да роднай зямлі ў мастацкай форме, праз верш ці эсэ паказаць яе хараство, гісторыю і культуру: вобразна, шчыра, арыгінальна.

Пра тое, якім стаў пачатак, пра прынцыпы адбору пераможцаў, а таксама пра тое, што варта ўлічыць удзельнікам конкурса, якія толькі плануюць прымаць у ім удзел, гутарку вялі госці студыі — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, пісьменніца, загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць» Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар — члены журы, а таксама паэты Таццяна Атрошанка і Кастусь Цыбульскі — канкурсанты, творы якіх разам з творамі яшчэ чытырох канкурсантаў — Вольгі Галдыцкай, Соф’і Мароз, Яўгена Карпуця, Мікалая Салаўцова друкуюцца ў лістападаўскім нумары часопіса “Маладосць”.

Усяго за першы месяц конкурса арганізатары атрымалі 55 твораў ад 16 аўтараў. Конкурс працягваецца. Умовы — на сайтах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса “Маладосць” (ТУТ).

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».