Вы тут

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць выязныя прыёмы


Кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі працягваюць ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у рэгіёнах.


13 лістапада ў Петрыкаўскім райвыканкаме прыём правядзе памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка.

14 лістапада ў Лагойскім райвыканкаме грамадзян выслухае начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Андрэй Мацельскі.

У той жа дзень у адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска можна трапіць на прыём да намесніка начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення развіцця вытворчага патэнцыялу Мікалая Рагожніка.

15 лістапада ў Шаркаўшчынскім райвыканкаме правядзе прыём памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Воўк.

У той жа дзень правядзе прыём у Пінскім райвыканкаме першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб — начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Крысціна Побаль (11.30 — 14.30).

16 лістапада ў Шчучынскім райвыканкаме можна трапіць на прыём да Юрыя Крывашэева, начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў і адміністрацыі раёнаў Мінска. Усе мерапрыемствы адбудуцца з 10.00 да 13.00.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.