Вы тут

Працаваць у гармоніі з рынкам*


Зусім нядаўна наша газета шырока расказвала аб рабоце першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. У рамках форуму прайшла і тэматычная канферэнцыя «Ліквідаванне тэхнічных бар'ераў ва ўзаемным гандлі метадамі тэхнічнага рэгулявання». А на пляцоўцы аднаго з яе арганізатараў — Гомельскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі — адбылося 3-е пасяджэнне беларуска-ўкраінскай рабочай групы па тэхнічным рэгуляванні, стандартызацыі і метралогіі. Напярэдадні Сусветнага дня якасці мы пабывалі ў цэнтры і папрасілі яго работнікаў расказаць аб штодзённых клопатах свайго калектыву.


Расказвае дырэктар Аляксандр КАЗАЧОК:

Па­ся­джэн­не круг­ла­га ста­ла,  пры­све­ча­на­га Дню стан­дар­ты­за­цыі,  вя­дзе ды­рэк­тар цэнт­ра Аляк­сандр КА­ЗА­ЧОК.

— Супрацоўніцтва з суседзямі было і раней. Невыпадкова знешнеэканамічны абарот між Беларуссю і Украінай складае 5 мільярдаў 200 тысяч долараў ЗША. Іншая рэч, што яго трэба нарошчваць. Аб гэтым гаварылі і прэзідэнты на сваёй нядаўняй сустрэчы. А члены беларуска-ўкраінскай рабочай групы па тэхнічнаму рэгуляванню, стандартызацыі і метралогіі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Безумоўна, за гады пасля распаду вялікай краіны нашы дзяржавы адышлі адна ад адной па розных кірунках дзейнасці, у тым ліку і ў тэхнічным рэгуляванні, акрэдытацыі, адзнацы адпаведнасці і метралогіі. Але гэта не азначае, што мы не павінны гандляваць паміж сабой, супрацоўнічаць і дапамагаць адно аднаму. На ўзроўні Дзяржстандартаў гэта не першая сустрэча.

Калі ўлічыць, што аб'ёмы эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін будуць нарастаць, то перспектывы нашых стасункаў з украінскімі калегамі даволі шырокія. Ва Украіне ёсць метал, вугаль, шмат зернавых культур, а ў нас развітыя машынабудаванне, у тым ліку і ў галіне сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўля, так што сфера ўзаемных інтарэсаў аб'ёмная.

Таму заключаныя раней і зараз дамоўленасці паміж беларускімі і ўкраінскімі нацыянальнымі сістэмамі па акрэдытацыі і адзнацы адпаведнасці маюць проста велізарнае значэнне. Апошні прыклад — падпісанае на канферэнцыі пагадненне паміж БелДІМам і адпаведным цэнтрам з Івана-Франкоўска аб узаемным прызнанні вынікаў выпрабаванняў сродкаў вымярэнняў. Вытворцам не трэба будзе вазіць праз мяжу вырабы на выпрабаванні, яны пройдуць іх дома.

А тэхнічнае рэгуляванне дае магчымасць як замацавання айчынных тавараў на рынках іншых краін, так і абароны ўласнага рынку ад кантрафактнай прадукцыі.

Намеснік дырэктара Галіна КАЦУБА звяртае нашу ўвагу на «падвойнае» свята ўсіх тых, хто стаіць на варце якасці выпускаемай прадукцыі.

— З 5 па 11 лістапада праводзіцца Еўрапейскі тыдзень якасці, традыцыйна ён уключае ў сябе і Сусветны дзень якасці — сёлета гэта 8 лістапада. У рамках Еўрапейскага тыдня якасці мы праводзім дні адкрытых дзвярэй — для папулярызацыі як стандартызацыі, метралогіі, метадаў выпрабаванняў, так і дзейнасці нашай арганізацыі. У прыватнасці, для студэнтаў гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта, універсітэта імя Францыска Скарыны. Да слова сказаць, у цэнтры створаны і дзейнічае філіял яго кафедры оптыкі. Для студэнтаў політэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога. Прыходзілі і старшакласнікі гарадскіх школ, прыглядаліся да будучай прафесіі. У лік мерапрыемстваў уваходзіць і правядзенне круглых сталоў па сістэмах менеджменту, укараненні новай версіі — падтрыманні і развіцці яе, па правядзенні ўнутраных аўдытаў.

 На­мес­нік ды­рэк­та­ра цэнт­ра Алег БА­РО­ВІЧ —  за дак­лад­насць вы­мя­рэн­няў.

Дзейсным сродкам барацьбы за якасць прадукцыі і паслуг з'яўляюцца сістэмы менеджменту якасці (СМЯ) — гэта жывы арганізм, які пастаянна развіваецца, — падкрэсліла Галіна Хамітаўна. — Яшчэ і таму, што ўдасканальваюцца самі міжнародныя стандарты, на якіх грунтуюцца сістэмы. Свежы прыклад — замена стандарту 9001 — 2009 больш дасканалым стандартам 9001 версіі 2015 года. Новая версія стандарту патрабуе ад вытворцаў прымянення рызыкаарыентаванага мыслення.

Па ўкараненні сістэм менеджменту якасці працуем не толькі з прадпрыемствамі сваёй вобласці. Скажам, з ААТ «Белсолад» з Іванаўскага раёна Брэстчыны супрацоўнічаем ужо даўно па ўкараненні сістэм HАССР. Зараз яны падалі нам заяўку на ўкараненне сістэм менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі па СТБ ІСО 22000.

Таксама праводзім семінары з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу па пытаннях сертыфікацыі прадукцыі і паслуг. Прыходзяць да нас наведвальнікі ў выпрабавальны цэнтр, у нашы лабараторыі, знаёмім іх з новым абсталяваннем і прагрэсіўнымі метадамі выпрабаванняў.

3-е па­ся­джэн­не бе­ла­рус­ка-ўкра­ін­скай ра­бо­чай гру­пы па тэх­ніч­ны­м рэ­гу­ля­ван­ні, стан­дар­ты­за­цыі і мет­ра­ло­гіі.

Інжынер па стандартызацыі Надзея УЛЬЯНКІНА засяродзіла свой расказ на ўдзеле Гомельскага ЦСМС у рабоце над праектамі міждзяржаўных стандартаў.

— Міждзяржаўнай стандартызацыі ўдзяляецца шмат увагі яшчэ і таму, што ідзе глабалізацыя рынкаў. Каб наш вытворца быў падрыхтаваны да патрабаванняў, якія вылучаюць знешнія рынкі, дыктуе сённяшні дзень, і мог эфектыўна працаваць на экспарт, яму трэба ведаць гэтыя патрабаванні. Не выключана, што спатрэбіцца і пераарыентаваць сваю вытворчасць.

Прыкладна адзін раз на тыдзень мы атрымліваем пакет новых міждзяржаўных стандартаў. Робім рассылку прадпрыемствам, шукаем зацікаўленых. І працуем з імі. Вырашаем разам, якім чынам варта ўдасканальваць вытворчасць, магчыма, набыць новыя аўтаматычныя лініі для выпуску больш высокатэхналагічнага прадукту, паклапаціцца пра новую ўпакоўку ці наогул абнавіць наменклатуру вырабаў. З іх канкрэтнымі прапановамі мы працуем і рыхтуем кансалідаваны адказ ад гомельскага рэгіёна па праектах міждзяржаўных стандартаў ва ўпраўленне тэхнічнага рэгулявання Дзяржстандарту РБ і далей у Міждзяржаўны Савет па стандартызацыі.

А калі распрацоўваем дзяржаўныя стандарты, то імкнёмся да гарманізацыі з патрабаваннямі адпаведных міжнародных дакументаў. Мы не павінны вынаходзіць веласіпед. Калі стандарт ужо існуе, то варта разгледзець яго і магчымасць прымянення на нашай тэрыторыі, а не ствараць цалкам новы. Вядома, існуе шмат нацыянальных нюансаў, узяць хоць бы кліматычныя асаблівасці. Ці ўмовы вытворчасці, якія таксама могуць быць розныя.

Зараз распрацоўваецца дакумент па стратэгіі стандартызацыі Рэспублікі Беларусь да 2030 года, мы далі свае прапановы.

Начальнік аддзела сістэм менеджменту Таццяна КАНАПЛЁВА падкрэсліла:

— Мы не адзіны орган па сертыфікацыі сістэм менеджменту на Гомельшчыне, прадпрыемствы могуць працаваць у гэтым кірунку і з іншымі цэнтрамі. Статыстыка тут такая: па стане на пачатак лістапада гэтага года па Гомельскай вобласці сертыфікавана па сістэме менеджменту якасці ў адпаведнасці з СТБ ІSО 9001 усяго 424 прадпрыемствы, з іх 141 прадпрыемства — органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту дзяржаўнага прадпрыемства «Гомельскі ЦСМС».

Дзень ад­кры­тых дзвя­рэй для сту­дэн­таў  ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Укараненне сістэм менеджменту якасці з'яўляецца важным накірункам для краіны, для павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і саміх арганізацый.

— З гэтай мэтай аддзел шмат працуе на прадпрыемствах вобласці?

— Лепш за ўсё зноў жа сказаць мовай статыстыкі. Летась супрацоўнікі аддзела аказалі аналітычную і растлумачальную дапамогу па ўкараненні СМЯ ў адпаведнасці з СТБ ІSО 9001-2015 у 43 арганізацыях, а за 10 месяцаў гэтага года — у 45 арганізацыях. Укараненне сістэм пастаянна патрабуе новых ведаў. Летась намі арганізавана і праведзена на прамысловых прадпрыемствах 11 семінараў, у гэтым годзе — пяць семінараў па тэме «Новая версія стандарту СТБ ІSО 9001-2015. Асноўныя змены. Парадак пераходу, распрацоўкі і ўкаранення».

Можна сказаць, што вядучыя прадпрыемствы Гомельскага рэгіёна паспяхова ўкаранілі новую версію гэтага асноватворнага дакумента і пацвердзілі адпаведнасць у органе па сертыфікацыі — гэта значыць у нас. У іх ліку СП ААТ «Спартак», адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гомельскі хімічны завод», «Гомельтранснафта Дружба», «Гомельжалезабетон», «Гомельбудматэрыялы», «Рагачоўскі ММК», «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», мэблевая фабрыка «Прагрэс», а таксама прыватныя арганізацыі «Вытворчая арганізацыя Сябры»,
ВУП «Алкапак» і іншыя.

А супрацоўніца аддзела Марыя ПАГОДЗІНА, якая курыруе ўкараненне сістэмы HАССР, зрабіла сваё ўдакладненне:

— У вобласці выдадзена каля 60 сертыфікатаў на сістэму HАССР у адпаведнасці з СТБ 1470, з іх 40 — органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту нашага прадпрыемства. Мы акрэдытаваліся таксама на сістэму менеджменту бяспечнасці харчовых прадуктаў СТБ 22000 і ўжо з трыма прадпрыемствамі працуем па гэтай сістэме. А яна больш шырокая, чым HАССР, больш комплексная. Дзейнічае, як кажуць, «ад поля да відэльца». Сістэма рэгулюе і ўнясенне арганікі на палеткі, і нарыхтоўку кармоў, і іншыя сферы дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў.

Нашы суразмоўнікі падкрэслілі неабходнасць выбудоўвання ў рэальным сектары своеасаблівага «ланцужка якасці», калі пастаўшчык зыходных матэрыялаў гарантуе вытворцу высокую якасць сыравіны, а гандаль — своечасовую рэалізацыю канчатковага прадукту ў сваёй сетцы.

Начальнік аддзела па сертыфікацыі прадукцыі і паслуг Ала ЗАІЧКОВА, што называецца, у тэму нядаўняга мерапрыемства расказала пра ўласны вопыт супрацоўніцтва з украінскімі прадпрыемствамі па ацэнцы адпаведнасці прадукцыі. Аддзелам былі праведзены работы і выданы сертыфікаты адпаведнасці на шчэбень вытворчасці заводаў з Оўруча і Карасценя на серыйную вытворчасць тэрмінам на пяць гадоў. Якасць пацвярджаецца пры правядзенні перыядычных ацэнак, выбраковак пакуль не было.

— Мы працуем таксама з харчовай прадукцыяй. З Украіны завозяцца шампіньёны, сіропы і напаўняльнікі, фруктовыя дабаўкі ды іншая прадукцыя, у тым ліку сельскагаспадарчая і лёгкай прамысловасці, упакоўка. Украіна не ўваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз, яны арыентуюцца на «еўраінтэграцыю», і ў іх дзейнічаюць свае нацыянальныя тэхнічныя рэгламенты. Таму працуем у рамках заканадаўства, як з імпартам. Правяраем на адпаведнасць нашым нацыянальным стандартам і рэгламентам. Адпавядае — выдаём сертыфікат. У суседзяў якасная прадукцыя, і мы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва.

Ка­ман­да цэнт­ра га­то­ва да пра­вя­дзен­ня спар­та­кі­я­ды Дзярж­стан­дар­ту.

Начальнік аддзела па выпрабаваннях харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі Антаніна ВЕРАМЕЕНКА расказала пра новыя метады кантролю харчовай прадукцыі, яны дазваляюць вызначыць фальсіфікацыю малака і малочных прадуктаў, маслатлушчавай і алкагольнай прадукцыі. Новым кірункам у рабоце аддзела сталі і выпрабаванні вырабаў трыкатажнай і швейнай прамысловасці для дзяцей і дарослых, абутку, скураных і скургалантарэйных вырабаў. А таксама тары і ўпакоўкі па паказчыках бяспекі — міграцыі шкодных рэчываў, што выдзяляюцца ў шэрагу выпадкаў самой упакоўкай.

У сувязі з узмацненнем канкурэнцыі на рынку прадуктаў усё большае значэнне набываюць арганалептычныя выпрабаванні, таму на базе аддзела створана і пачала функцыянаваць спецыяльная лабараторыя арганалептычнага аналізу, абсталяваная згодна з міжнародным стандартам ДАСТ ІSO 8589 — 2014. Вядуцца распрацоўкі па ўдасканаленні сэнсорнага аналізу.

Ад рэдакцыі. Выказваем шчырую падзяку намесніку дырэктара цэнтра Галіне Хамітаўне Кацубе за рознабаковую дапамогу ў падрыхтоўцы публікацыі.

Гутарыў Уладзімір ХІЛЬКЕВІЧ

УНП 400052222

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.